Другія — у вобласці, дзявятыя — у краіне

Другія — у вобласці, дзявятыя — у краіне

IMG_2690

У гарадскім Доме культуры ў мінулую пятніцу адбылася цырымонія ўзнагароджвання пера-давікоў АПК з нагоды іх прафесійнага свята.
З прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Ф.Ф.Каланчук:
— На сённяшнім свяце мы паводле добрай традыцыі падводзім вынікі IMG_2724сельскагаспадарчага года і, самае галоўнае, аддаём даніну павагі ўсім работнікам, якія працуюць на палях і фермах, а таксама перапрацоўваюць атрыманую сельгас-прадукцыю. Сёлета ім ёсць чым ганарыцца. У раёне разам з кукурузай намалочана 58,8 тысячы тон збожжа пры ўраджайнасці 41,6 цэнтнера з гектара. Згодна з умовамі раённага спаборніцтва, IMG_2747пераможцамі на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабо-вых культур прызнаны СВК “Хмелева” і “Вазнясенскі”.
Фёдар Фёдаравіч у сваім выс-тупленні наз-ваў лепшых рупліўцаў палёў і ферм, прывёў лічбы, якія яскрава сведчаць аб дасягненнях сельскагас-падарчай галіны. За 10 месяцаў бягучага года ў раёне атрымана прадук-цыі жывёлагадоўлі на 206 мільярдаў рублёў, надоена IMG_268546,9 тысячы тон малака, вырашчана 3,5 тысячы тон мяса. Будаўніцтва і рэканструкцыя малоч-натаварных ферм з утрыманнем кароў па новых тэхналогіях і даеннем у даільных залах даюць магчымасць не толькі павялічыць аб’ёмы, але палепшыць тэхналогію вытворчасці прадукцыі, яе якасць і  працу жывёлаводаў. IMG_2694Лепшых паказчыкаў у развіцці малочнай галіны дасягнулі калектывы СВК “Рагазнянскі” і “Вазня-сенскі”, ААТ “Жабінкаўскі” і “Ракітніца”.
— Па вытворчасці малака раён займае другое месца ў вобласці і 9 — у рэспубліцы сярод 118 раёнаў! Нам ёсць чым ганарыцца, — адзначыў старшыня райвыканкама.
Сапраўднымі гаспа-дарамі на зямлі паказалі сябе фермерскія гаспадаркі “Улас”, “Яквіл”, “Цалюк”, “Бярозка”, “Ева-Лэнд”, “Кукеты”, “Карнішон”. З IMG_2754году ў год нарошчваюць тэмпы вытворчасці прадукцыі калектывы ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод”, ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод”. З пачатку года было выпушчана звыш 106,6 тысячы тон цукру, што складае звыш 70% прамысловай прадукцыі раёна, а таксама 113 тысяч тон камбікармоў для кармлення жывёл, птушак, рыб і хатніх гадаванцаў.
Свой уклад у павелічэнне вытворчасці прадукцыі ўносяць і работнікі абслуговых прадпрыемстваў і арганізацый — ААТ “Жабінкаўская сельгастэхніка”, ПМК-19 і ПМК-10.
Фёдар Фёдаравіч падкрэсліў, што сёння агульная задача — зрабіць аграпрамысловую галіну яшчэ больш прыбытковай. А зарука паспяховага руху наперад — высокі прафесіяналізм працаўнікоў вёскі, любоў і адданасць абранай справе, вернасць традыцыям беларускага сялянства. Кіраўнік раёна пажадаў усім прысутным моцнага здароўя, каб праца прыносіла радасць.
Павіншаваць жабінкаўскіх рупліўцаў прыехаў намеснік старшыні Брэсцкага абласнога выканаў-чага ка-мітэта Андрэй Анатоль-евіч Клец (на здымку).
— Сёлета на Брэстчыне экспарт сельгаспрадукцыі склаў 1 мільярд 100 мільёнаў рублёў. Гэта больш чым 30% усяго экспарту краіны, — падкрэсліў выступоўца. — Ёсць тут, вядома, і ўклад Жабінкаўшчыны.
Потым да мікрафона падышоў старшыня раённага Савета дэпутатаў С.В.Мартысюк:
— Праца ў вёсцы заўжды была адказнай і нялёгкай, менавіта пагэтаму яна заслугоўвае асаблівай павагі. Кожны жыхар карыстаецца вынікамі працы тых, хто рупіцца ў полі або ў перапрацоўчай прамысловасці.
Найлепшыя пажаданні гаварылі са сцэны таксама начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама С.Л.Стасевіч, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Н.У.Калыбская.
Па традыцыі, выступоўцы ўручалі кветкі, заслужаныя ўзнагароды — Ганаровыя граматы і Лісты падзякі рэспубліканскага, абласнога, раённага ўзроўняў — тым рупліўцам, якія дабіліся найбольш высокіх вынікаў у сферы АПК.
Потым свае песенныя і танцавальныя віншаванні віноўнікам урачыстасці дарылі свевакі і танцоры Жабінкаўшчыны. У фае Дома культуры была арганізавана выстава сельгаспрадукцыі.
Святлана БЯЛЯК.
На здымках: сваё прафесійнае свята адзначаюць работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top