У гэтым свяце і наш уклад

У гэтым свяце і наш уклад

_DSC5959Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК па традыцыі праводзіцца, калі з палёў сабраны ўраджай. Сёлета зямля-карміцелька спаўна аддзячыла за клопат: ў раёне намалацілі 55000 тон збожжа, накапалі 7800 тон бульбы, 75000 тон цукровых буракоў. ААТ “Жабінкаўская сельгастэхніка” таксама ўнесла свой уклад у гэты поспех.
Чым жыве наша прадпрыемства сёння, якую канкрэтную дапамогу аказвае гаспадаркам? Работы традыцыйныя: вывазка і ўнясенне арганікі і тукаў, вапнаванне глебы, хімапрацоўка пасеваў, уборка кукурузы, адвозка збожжа ад камбайнаў і саломы з палёў, цукровых буракоў з сельгаспрадпрыемстваў на мясцовы перапрацоўчы завод. Дарэчы, доля транспартных паслуг з кожным годам павялічваецца. Аб гэтым сведчаць лічбы. Скажам, калі ў 2011 годзе вывезлі 59,4 тысячы тон арганікі, то ў 2013 — 70 тысяч тон, сёлета гэтая лічба складае ўжо 86000 тон.
Нашы 15 вялікагрузных аўтамабіляў, 17 трактароў і 3 камбайны задзейнічаны пад час правядзення палявых работ ва ўсіх гаспадарках. Калі сапсуецца магутная тэхніка ў калег, у цэхах акцыянернага таварыства абавязкова вернуць у “строй” змоўклы рухавік, адновяць фланцы, валы, паўвоссі і многае іншае. Пры гэтым паслугамі тэхнічнага цэнтра ААТ “Гомсельмаш” і “БабруйскАграМаш” карыстаюцца як сельгасвытворцы не толькі Жабінкаўшчыны, так і суседніх раёнаў.
Аднак не толькі аказаннем транспартных і рамонтных паслуг вядомая наша арганізацыя. Рэаліі сённяшняга жыцця прымушаюць шукаць іншыя крыніцы павышэння даходаў. На жывёлагадоўчых фермах вырабляем стойлавыя рамы, манціруем абсталяванне ў даільных залах, будуем зернесушыльныя комплексы. (Сёлета, напрыклад, рабілі гэта ў СВК “Новыя стайкі” і СВУ “Дамачава” ў Івацэвіцкім раёне). Для жыллёва-камунальнай гаспадаркі вырабляем кантэйнеры для смецця. Асвоілі выпуск ажурнай агароджы і тратуарнай пліткі. Створаны электра- і сантэхнічны ўчастак, і нашы спецыялісты абслугоўваюць дзіцячыя садзікі, школы раёна.
За ўсім гэтым стаіць самаадданая, вельмі часта — без выхадных, праца нашых работнікаў. А ў калектыве ёсць нямала спецыялістаў, якімі мы ганарымся. Гэта рупліўцы, “асы” сваёй справы: Дзмітрый Станіслававіч Яркавец, Сяргей Васільевіч Чарнак, Васіль Сямёнавіч Сапін, Іван Фёдаравіч Кузнец, Аляксандр Міканоравіч Саўчук, Мікалай Мікалаевіч Андрайчук, Анатоль Васільевіч Чарняўскі і інш.
Напярэдадні свята хочацца пажадаць нашаму калектыву стабіль-насці і дабрабыту.
Павел ПРЫБЫШ, галоўны інжынер ААТ “Жабінкаўская сельгастэхніка”.
На здымку:  механізатар Д.С.Яркавец  і начальнік мехатрада С.В.Чарнак.
Фота Святланы БЯЛЯК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top