Захапляецца тэхнікай з дзяцінства

Захапляецца тэхнікай з дзяцінства

SAMSUNG CAMERA PICTURES

Як толькі першыя жоўтыя лісточкі пачынаюць злятаць з дрэў, ва Узброеных Сілах Беларусі пачынаецца перавод аўтамабільнай тэхнікі на зімовы перыяд эксплуатацыі. Не выключэннем стаў і першы зенітны ракетны дывізіён 115-га зенітнага ракетнага палка, у якім знаходзяцца, так званыя, аўтамабілі шматмэтавага прызначэння. Гэта ЗІЛы, КамАЗы, Уралы і КрАЗЫ, якія засталіся ў спадчыну ад Савецкай Арміі. Ім на змену паступова прыходзяць новыя беларускія МАЗы. Цяжкія грузавікі, запатрабаваныя ва ўсіх войсках, таму служыць вадзіцелем вельмі прэстыжна.

Сярод іншых машын “на яму” сёння заехаў аўтамабіль ГАЗ-66, які замацаваны за старшым вадзіцелем радавым Паўлам Раманюком. Ён адразу пачаў выконваць неабходныя работы. Павел нараджэнец Хмелева, з дзяцінства захапляецца тэхнікай. Тады і вырашыў сваё самастойнае жыццё прысвяціць рабоце на аўтамабільным транспарце. Пад час вучобы ў Хмелеўскай сярэдней школе атрымаў правы вадзіцеля пасля экзамена ў Жабінкаўскім навучальна-вытворчым камбінаце. Было гэта ў 2007 годзе. Да прызыву ў армію працаваў на МАЗе-5551 у ПГУП “АўтаМегаЛайн” Брэста.

Парадай і справай дапамагае салдату камандзір аўтамабільнага ўзвода старшы лейтэнант Андрэй Кузьміч. “Павел з’яўляецца вядучым спецыялістам, ён здольны рамантаваць розны транспарт. Галоўнае — ён з’яўляецца надзейным сябрам для саслужыўцаў і заўсёды прыходзіць на дапамогу ў неабходны момант”, — адзначыў камандзір узвода.

Дзмітрый ПЕРКАВЕЦ, намеснік камандзіра дывізіёна ў ідэалагічнай рабоце, капітан.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top