Паважаем гістарычную спадчыну

Паважаем гістарычную спадчыну

IMG_2636Прадстаўнікі мясцовай улады і працоўных калектываў усклалі кветкі да помніка У.І.Леніну. Так у Жабінцы ўшанавалі Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Намеснік старшыні райвыканкама А.В.Шалтанюк, звяртаючыся да прысутных, адзначыў, што беларускі народ паважае і захоўвае сваю гістарычную спадчыну, а галоўныя ідэі, што вынес з тых эпахальных падзей — сацыяльная справядлівасць і ўшанаванне чалавека-працаўніка. Да даты 7 лістапада, калі недалёка да завяршэння года, IMG_2639Прэзідэнт Беларусі прапанаваў рыхтаваць падарункі насельніцтву і падсумоўваць, што было зроблена. Падарункі для жабінкаўцаў, як назваў Анатоль Вітальевіч, гэта завяршэнне будаўніцтва моста праз Мухавец, узвядзенне 40-кватэрнага дома, добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый у горадзе і інш.
Сакратар раённай арганізацыі Кампартыі Беларусі А.А.Старыцкі заўважыў, што важна, каб моладзь аб’ектыўна ацэньвала далёкія гістарычныя падзеі, якія адбываліся ў нашай краіне, брала на ўзбраенне ўсё лепшае, дасягнутае іх бацькамі і старэйшым пакаленнем.
Святлана МІКАЛАЕВА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top