За крок ад армейскіх “урокаў”

За крок ад армейскіх “урокаў”

IMG_25755 лістапада адбыліся ўрачыстыя праводзіны маладых жабінкаўцаў ва Узброеныя Сілы Беларусі. Пуцёўкі ў армейскі “круіз” атрымалі ў гэты дзень 50 юнакоў.
Пачалося мерапрыемства ля помніка загінулым воінам-інтэрнацыяналістам, да якога прызыўнікі ўсклалі кветкі. Старшыня раённага аб’яднання ГА “БРСМ” Вольга Плавух нагадала будучым абаронцам Радзімы пра подзвігі Валерыя Мігеля, Мікалая Мароза і Васіля Дудара, якія загінулі пры выкананні воінскага абавязку ў Афганістане, пажадала, каб юнакам-прызыўнікам ніколі не давялося ваяваць.
Прадоўжылася ўрачыс-тасць у гарадскім Доме культуры. Будучыя армейцы заслухалі Указ Прэзідэнта Беларусі аб прызыве грамадзян на тэрміновую IMG_2603вайсковую службу, які агучыў ваенны камісар Жабінкаўскага райваенкамата, падпалкоўнік Андрэй Мікалаевіч Ануфрыюк. У вачах многіх маладых людзей чыталіся пытанні: “Якім будзе маё жыццё ў армейскіх казармах?”, “Якія выпрабаванні мяне чакаюць?”. Пра складанасці салдацкай службы расказаў старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў”, падпалкоўнік запасу Сяргей Мар’янавіч Візнер. Ён адзначыў, што найбольш цяжкімі выдадуцца першыя месяцы — час прывыкання і адаптацыі да новых умоў і рэжыму.
— Потым будзе лягчэй, — з веданнем справы сказаў Сяргей Мар’янавіч, які аддаў службе ва Узброеных Сілах 27 гадоў. —  Заўсёды памятайце пра подзвігі вашых бацькоў і дзядоў у гады Вялікай Айчыннай вайны — гэта дасць вам сілы, умацуе дух.
— Сёлета Беларусь адзначыла 70-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, — нагадала IMG_2625прысутным намеснік старшыні райвыканкама, старшыня прызыўной камісіі Ала Сцяпанаўна Ануфрыюк. — Вытокі нашай Перамогі заключаліся ў моцы духу і адзінстве людзей, у іх патрыятызме. Беларуская армія захоўвае і памнажае традыцыі, закладзеныя нашымі прадзедамі і дзядамі. Служыце годна, каб вашы бацькі атрымлівалі лісты падзякі з вайсковых часцей. Жадаю, каб пераадольваць армейскія цяжкасці вам дапамагалі думкі пра родных, якія будуць вас чакаць.
Словы на дарогу маладым людзям сказаў і старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Васіль Міхайлавіч Шышчыц.
Блаславіў прызыўнікоў на сумленную і годную службу на карысць Радзіме дабрачынны цэркваў Жабінкаўскай акругі, настаяцель Свята-Пакроўскага храма г. Жабінка, святар Сергій Петрусевіч.
— Большасць з вас нядаўна закончылі школу. Зараз вы знаходзіцеся на парозе “школы мужнасці”, “школы жыцця”, за пару крокаў ад армейскіх “урокаў”. На мужчынах ляжыць вялікая адказнасць — абараняць сваю Айчыну, сваіх родных. У воінства была прыказка: “Душа — Богу, жыццё —IMG_2577 Радзіме, а гонар — нікому”. Кіруйцеся гэтымі словамі ў жыцці. Здароўя вам і сіл!
Вядучая мерапрыемства Вера Уладзіміраўна Бортнік, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі райвыканкама, адзначыла: “Штогод на службу ў вой-ска прызываецца каля ста юнакоў-жабінкаўцаў, якія паспяхова і добрасумленна служаць. У гэтым немалая заслуга і іх бацькоў”.
Ад імя іх выступіў старшыня Крыўлянскага сельскага Савета Анатоль Фёдаравіч Марчук, які прыйшоў правесці ў армейскую дарогу сына Алега. Ён пажадаў юнакам не забываць пад час службы пра бацькоў — пісаць, тэлефанаваць, а таксама знайсці ў арміі верных сяброў і вярнуцца пасталелымі і ўзмужнелымі.
Самы сталы прызыўнік —
25-гадовы Максім Сахарчук, настаўнік гісторыі СШ №2 г.Жабінка — адзначыў, што паняцці “сям’я”, “бацькі”, “Радзіма” святыя. Грамадзянскі абавязак кожнага мужчыны — служыць на карысць Айчыне, каб сённяшняе і будучыя пакаленні жылі ў мірнай і квітнеючай краіне.
Юнакам-навабранцам уручылі позвы, якія сімвалізуюць пачатак іх вайсковай службы, і сувеніры ад райвыканкама. Музычныя ж падарункі для прызыўнікоў прагучалі ў выкананні Алега Канашкова, Алесі Жукавай, Валерыя Няменьшага, Аксаны Пракошынай і Ільі Учаева.
Заўтрашніх салдат чакае служба ў сухапутных, унутраных, пагранічных войсках, супрацьпаветранай абароны, інш. Служыце годна, землякі!
Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК.
На здымках: у час урачыстых праводзінаў.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top