“Марафон мужнасці” — на Брэстчыне

“Марафон мужнасці” — на Брэстчыне

IMG_2511На Брэстчыне праходзіць абласны этап патрыятычнага праекта “Марафон мужнасці”, прысвечаны Дню нараджэння ВЛКСМ і 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Каля 200 удзельнікаў яго — ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і камсамола, старшакласнікі і члены раённай арганізацыі ГА “БРСМ” — у мінулую пятніцу пабывалі ў некаторых месцах камсамольскай славы і ўсклалі вянкі да помнікаў у Жабінкаўскім і Бярозаўскім раёнах.
— Паважаныя ветэраны камсамола, удзельнікі Вялікай IMG_2533 копияАйчыннай вайны, слаўная моладзь! — адкрываючы мітынг ля помніка загінулым воінам і партызанам, усхвалявана гаварыў Сцяпан Піліпавіч Амялюсік, старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. — Вось ужо 70 гадоў мы жывем пад мірным небам. Наша свабода заваявана крывёю. Сімвалічна, што і гэты мітынг праводзіцца тут, ля мемарыяла. “Марафон мужнасці” стартаваў яшчэ ў лютым 2013 года. За гэты час ветэраны і БРСМаўцы хадзілі ў паходы па месцах баявой славы, аддалі даніну памяці і павагі барацьбітам за свабоду, якім не пашанцавала жыць пад мірным IMG_2517небам, усклалі кветкі да брацкіх магіл не толькі ў Беларусі, але і Расіі, і нават у Германіі і Польшчы. Сённяшні этап марафону прысвечаны памяці камсамольцаў, што загінулі ў гады вайны, але коштам іх жыццяў заваявана перамога, юбілей якой мы адзначаем.
Сцяпан Піліпавіч пажадаў юнакам і дзяўчатам, як маладой змене, стаць прыкладам любові да сваёй Радзімы і не дапусціць кровапраліцця, як у суседняй Украіне.
Потым да мікрафона падышоў старшыня Жабінкаўскай раённай арганізацыі Беларускага IMG_2536грамадскага аб’яднання ветэранаў Васіль Міхайлавіч Шышчыц.
— Выхаванне моладзі на прыкладах мужнасці і гераізму ў імя свайго народа стала асноўнай мэтай “Марафону мужнасці”, які сёння зрабіў чарговы прыпынак на нашай жабінкаўскай зямлі, — казаў В.М.Шышчыц. — Сучаснае пакаленне ў даўгу перад тым, якое прынесла Перамогу свету ў Вялікай Айчыннай вайне, за якую заплачана мільёнамі жыццяў. Большасць ведаюць аб ёй па расказах, па кнігах і фільмах. Аберагаць ветэранаў — запавет Перамогі ўсім нашчадкам.
Па традыцыі тут, ля брацкай магілы, прынялі самых актыўных юнакоў і дзяўчат у шэрагі грамадскага аб’яднання “БРСМ”. Уручалі членскія білеты ветэраны камсамольскага руху Святлана Аляксееўна Зіновіч і Міхаіл Аляксандравіч Рапцэвіч.
Дарэчы, С.А.Зіновіч, якая таксама павіншавала старшакласнікаў з важнай падзеяй, узгадала, што ёй даводзілася ля гэтага помніка ўручаць членскія білеты, ВЛКСМ. Святлана Аляксееўна пажадала кожнаму старшакласніку знайсці сваё месца ў жыцці, зрабіць так, каб наша сінявокая Беларусь была яшчэ багацей і прыгажэй.
…Гучыць метраном. Ён адлічвае хвіліну маўчання. Углядаюся ў юныя твары ўдзельнікаў марафону: яны сур’ёзныя. Іх аднагодкі семдзясят гадоў таму абаранялі Радзіму са зброяй у руках. Ці змогуць іх нашчадкі захаваць і прымножыць тое, што дасталося ім у спадчыну? Дай Бог, каб мы і нашы дзеці не чулі пошчаку куль і выбухаў снарадаў.
Святлана КІСЛАЯ.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top