У райвыканкаме

У райвыканкаме

IMG_515024 кастрычніка прайшло чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, якое вёў яго старшыня Ф.Ф.Каланчук. Удзел у рабоце прынялі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.І.Пузырэўскі і намеснік начальніка ўпраўлення прамысловасці камітэта эканомікі Брэсцкага аблвыканкама В.П.Прыбалавец.
Першым было разгледжана пытанне аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Жабінкаўскага раёна і выкананні бюджэту за 9 месяцаў 2014 года. Дакладчык намеснік старшыні райвыканкама А.П.Грыгарчук падрабязна спыніўся, як працаваў народнагаспадарчы комплекс. Асаблівая ўвага ў ходзе гутаркі надавалася праблемам і недапрацоўкам. Гэта і зразумела, бо да канца года засталося няшмат часу, а ў некаторых галінах, асобных калектывах можна яшчэ паправіць справы і “падцягнуць” паказчыкі. У прыватнасці, не забяспечана выкананне заданняў індэксу фізічнага аб’ёму прамысловай вытворчасці, рознічнаму тавараабароту гандлю цераз усе каналы рэалізацыі, а таксама падрадным работам.
За студзень-верасень суб’ектамі малога прадпрымальніцтва створана 12 новых мікра- і малых арганізацый (120% да задання на 2014 год), 173 новых рабочых месцы (115,3%). За 9 месяцаў уведзена ў эксплуатацыю 9 тыс. 103 кв. м агульнай плошчы жылых дамоў (75,9% да гадавога задання, пры прагнозе на студзень-верасень не менш чым 75% ад гадавога задання). Выкананы паказчыкі па валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі — 109,7% (заданне на студзень-верасень — 103%).
Як падрыхтаваны аб’екты жывёлагадоўлі да зімова-стойлавага ўтрымання скаціны, праінфармаваў першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райывканкама Р.А.Казлякоўскі. Грамадскае пагалоўе складае ў раёне 30 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, якая знаходзіцца на 52 фермах, з якіх 25 — малочнатаварныя. У апошнія тры гады былі пабудаваны і рэканструяваны 13 іх з даільнымі заламі на 6,5 тыс. месцаў. Памяшканні і тэхналагічнае абсталяванне спраўнае і функцыянуе.
Разам з тым на 4 МТФ неабходна стварыць цэхі сухастою, не хапае 7 радзільных аддзяленняў, трэба набыць індывідуальныя клеткі альбо ўладкаваць прафілакторыі для ўтрымання цялят-малочнікаў. Вядуцца работы па рэканструкцыі і будаўніцтву на 14 жывёлагадоўчых аб’ектах.
Аб рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 “Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржвы”, далажыў начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Л.А.Саковіч. Па выніках 9 месяцаў 2014 г. раёнам выкананы даведзены мэтавы паказчык энергазберажэння. Ён склаў мінус 5,75% пры заданні — 5%. Арганізацыямі своечасова рэалізуюцца мерапрыемствы праграмы энергазберажэння, з якімі неабходна ў поўным аб’ёме справіцца да канца года.
У нашым раёне актыўна выконваюцца мерапрыемствы Дзяржаўнай праграмы развіцця фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады. Пра гэта гаварыла ў сваім выступленні начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама С.М.Янусік. 10,3 млн. руб. было асвоена з пачатку рэалізацыі праграмы. Фізкультурна-аздараўленчая і спартыўна-масавая работа арганізавана з рознымі катэгорыямі насельніцтва. Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі рэалізуецца праграма алімпійскай адукацыі на 2013-2016 гады. Дзейнічаюць 12 клубаў “Юны алімпіец”, 5 алімпійскіх класаў. Работа навучальнай спартыўнай ўстановы “СДЮСШ алімпійскага рэзерву Жабінкаўскага раёна” накіравана на павышэнне спартыўнага майстэрства вучняў да ўзроўню 1 разрада і кандыдата ў майстры спорту. За мінулы навучальны год у вышэйшае звяно падрыхтоўкі перададзена 4 спартсмена. Было адзначана, што на добрым узроўні вядзецца фізкультурна-аздараўленчая і спартыўна-масавая работа на цукровым і камбікормавым заводах.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top