1 верасня — Дзень ведаў!
Вучням і настаўнікам, работнікам адукацыі і навукі.
Дарагія сябры!
Прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года. У гэты дзень мы выказваем словы шчырай удзячнасці ўсім педагогам раёна за мудрасць і бязмежнае цярпенне, тонкасць і далікатнасць, высокі прафесіяналізм і адданасць сваёй справе.
Практычна няма на зямлі чалавека, які ўвайшоў бы ў самастойнае жыццё без дапамогі настаўніка, які адкрыў яму дарогу да ведаў, навучыў вырашаць штодзённыя жыццёвыя задачы.
Мы высока цэнім працу настаўніка, верым у яго грамадзянскую актыўнасць і чалавечую мудрасць. Выказваем падзяку за добрасумленную працу настаўнікам-ветэранам, якія ўнеслі важкі ўклад у падрыхтоўку і выхаванне падрастаючага пакалення. Жадаем, каб шчаслівы настаўніцкі лёс быў і ў тых, хто толькі пачынае сваю працоўную біяграфію.
Сардэчна віншуем усіх першакласнікаў. Для вас гэты дзень адчыніць дзверы ў свет ведаў, прынясе шмат новага і цікавага.
Дарагія настаўнікі, вучні, бацькі! Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, удалых творчых пошукаў і адкрыццяў.
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённы выканаўчы камітэт.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.