Калектыву рэдакцыі Жабінкаўскай раённай газеты «Сельская праўда»
З Днём нараджэння газеты!
Шаноўная Святлана Мікалаеўна! Паважаныя калегі!
Прыміце шчырыя віншаванні
з 70-гадовым юбілеем!
Старонкі вашага выдання — яркі летапіс гісторыі роднага краю, эмацыянальнае адлюстраванне лёсаў людзей розных пакаленняў. Газета адметна вызначаецца цікавым і аналітычным зместам, партрэтнымі нарысамі, каларытнай фотаілюстрацыяй. Працягваючы лепшыя журналісцкія традыцыі, «Сельская праўда» актыўна садзейнічае рэалізацыі сацыяльна-эканамічнай праграмы развіцця раёна, вядзе шырокі дыялог з чытачамі ў накірунку павышэння дзейснасці друкаванага слова.
Добрага ўсім здароўя, творчага натхнення і новых здзяйсненняў.
Са святам, паважаныя супрацоўнікі рэдакцыі, ветэраны, пазаштатныя аўтары і чытачы.
Георгій Тамашэвіч, старшыня абласной арганізацыі
ГА «Беларускі саюз журналістаў».
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.