“АДКУЛЬ ЁСЦЬ ПАЙШЛА ПРАЎДА СЕЛЬСКАЯ…”

“АДКУЛЬ ЁСЦЬ ПАЙШЛА ПРАЎДА СЕЛЬСКАЯ…”

сканирование0003Ражышчанскія калегі ў гасцях у «Сельскай праўды». 80-ыя гады.

Летапіс

1944 год, 29 кастрычніка.
Пабачыў свет самы першы нумар раённай газеты “Ленинский путь”. Памерам падобны на баявы лісток, ён быў аддрукаваны шрыфтом, дастаўленым з партызанскага атрада.
1944-1948 гады.
Першы рэдактар — Канстанцін Фаміч Казакоў.
1945 год.
Рэдакцыя двойчы мяняла адрас: спачатку месцілася на вул.Піянерская,8, а з мая перабралася ў дом №25 па вул.Кірава.
1945 год, 3 ліпеня.
З гэтага дня газета стала ўдвая большай па памеры, у ёй упершыню з’явіўся фотаздымак: партрэт І.В.Сталіна, абвешчанага Генералісімусам Савецкага Саюза.
1947 год, 11 лістапада.
Наклад раёнкі дасягнуў 1000 асобнікаў і заставаўся такім амаль 10 гадоў.
1948-1949 гады.
Рэдактар Андрэй Падшывалаў.
1949-1953 гады.
Раёнку рэдагаваў Фёдар Бяляеў.
1950-1955 гады.
Рэдакцыя размяшчалася на вул.Леніна ў доме №3.
1953-1954 гады.
Рэдактар Пётр Шаўчэнка.
1954 год, лістапад — 1955 год, жнівень.
Упершыню рэдактарскае крэсла займала жанчына — Наталля Сярова.
1955 год, 3 красавіка.
Чарговая змена рэдакцыйнага адраса: пераход з вул.Леніна,3 на вул.Леніна,5.
1955-1957 гады.
Рэдактар Мікалай Кавальчук.
1956 год, 4 лістапада.
“Ленинский путь” змяніў назву на “Коммунистический путь”.
1957-1959 гады.
Рэдактар Васіль Каленчыц.
1958 год, 2 ліпеня.
Тыраж павялічыўся да 2000 экзэмпляраў. З гэтага дня раёнка пачала выходзіць на 4-х палосах.
1959 год, 30 ліпеня.
Апошні нумар “Коммунистического пути”. З ліквідацыяй Жабінкаўскага раёна выданне прыпыніла сваё існаванне.
1967 год, 1 студзеня.
Раённая газета адрадзілася пад назвай “Сельская праўда”. Першы нумар выйшаў у нядзелю, з якой пачынаўся 1967 год. З гэтага часу раёнка пачала выдавацца на беларускай мове, тройчы на тыдзень, спачатку мела тыраж 2600 асобнікаў, рэдагаваў газету (да чэрвеня 1974 года) Барыс Абрамавіч Брэўдо. Тагачасны адрас рэдакцыі: вул.Кірава,42.
1968 год.
Тыраж 3000 экзэмпляраў.
1969 год, верасень — 1983 год, сакавік.
Рэдакцыя размяшчалася ў будынку райкама партыі — вул.Кірава,47.
1974-1985 гады.
Рэдактар Віталь Іосіфавіч Канавалюк.
1978 год.
Наклад газеты перавысіў лічбу ў 4000 экзэмпляраў.
1983 год, 1 красавіка.
Першакрасавіцкі “жарт”: раёнка ўпершыню перабралася “на месца жыхарства” за чыгунку — у дом №2 на вул.Кароткіна.
1985 год, 1 лістапада.
Рэдакцыя прапісалася па сённяшнім адрасе: вул.Будзённага,8.
1986-1996 гады.
Рэдактар Антаніна Іванаўна Хакімава (Губіч).
1990 год, 5 мая.
Упершыню на Дзень друку “Сельская праўда” выйшла з пазнакай: “выдаецца з 29 кастрычніка 1944 года” (раней, пакуль у архіве не адшукаўся першы нумар раёнкі, лічылася, што наша газета нарадзілася ў верасні 1945-га).
1991 год.
Раёнка замест трох разоў пачала выходзіць двойчы на тыдзень. Такая перыядычнасць захоўваецца дасюль.
1994 год, 31 снежня — 1995 год, 1 студзеня.
На памежжы гадоў з’явіўся незвычайны падвоены нумар “Сельскай праўды”: ён быў адначасова сотым за 1994 год, які сыходзіў у гісторыю, і першым — для наступаючага 1995-га.
1996-2006 гады.
Рэдактар Іван Сямёнавіч Міцковіч.
1996 год.
Рэдакцыя набыла камп’ютарны настольна-выдавецкі комплекс, што дазволіла самастойна ажыццяўляць набор і значна палепшыла вёрстку.
2005 год, 27 красавіка.
Частка накладу жабінкаўскай раёнкі ўпершыню ў яе гісторыі была выдадзена шматколернай. Яна “паехала”  на выставу “СМІ ў Беларусі”.
2006 год, 25 лютага.
З гэтага дня і дасюль кожны нумар “Сельскай праўды” выходзіць у двух колерах.
2006 год, снежань.
Рэдактарам (з 2010 года — галоўным рэдактарам) прызначана Святлана Мікалаеўна Вішнеўская.
2013 год, студзень.
“Сельская праўда” пачала выходзіць у сённяшнім фармаце: кожную сераду і суботу на 8 палосах.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*