По соседству — ушастая сова

По соседству — ушастая сова

Суседка — вушастая сава
Усё больш даверлівыя да чалавека традыцыйна дзікія птушкі і звяры: совы, вавёркі, куніцы, лісіцы і нават палахлівыя зайцы, асабліва ў снежную і марозную пару. Гэта таму, што чалавек “падабрэў” да іх, прыняў законы ў іх абарону.
Совы, як паведамляла раёнка, нядаўна паявіліся ў гарадскім парку. А вось вестка з вёскі Агароднікі: сава знайшла прытулак на сухім клёне каля сядзібы Васіля Міхайлавіча Асіпука, аматара прыроды, паляўнічага. Прытулак незвычайны — у былым гняздзе гракоў. Сама ж сава штучнага гнязда не робіць, жыве ў дупле, пячоры і інш.
Мяркуючы з птушынага “партрэта”, гэта сава вушастая — адна з 12-ці відаў, якія водзяцца ў Беларусі. Птушка карысная: ловіць грызуноў, паўзуноў, насякомых, хоць палюе і на дробных пярнатых. Сава ў Агародніках ужо выгадавала чатырох птушанят, і сухое дрэва, што пагражае паваліцца само або трапіць пад пілу, ёй не страшная. “Як я заўважыў сваіх новых суседзяў? — кажа Васіль Міхайлавіч. — Касіў траву і знайшоў птушаня. Паказаў дзецям ды аднёс на месца, дзе ўзяў”. І гэта вельмі правільна: спачувальна гадуючы ўсялякую дзікую птушку дома, можна загубіць яе.
К.АЛЕСІЧ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top