Гасцей на станцыі вітае “Гудок”

Гасцей на станцыі вітае “Гудок”

_DSC4361 Бар “Гудок” на чыгуначнай станцыі Жабінка карыстаецца папулярнасцю як сярод жабінкаўцаў, так і гасцей. Повары, абслуговы персанал укладваюць часцінку сваёй душы ў прыгатаванне страў і сустракаюць гасцей усмешкай і добрым словам.
Сапраўднай “пазі-тывісткай” сярод дружнай сябрыны майстроў гастранамічных спраў з’яўляецца бармэн з дзевяцігадовым стажам працы ў “Гудку” Святлана Андрэеўна Конарава. Яна адной сваёй прамяністай _DSC4340усмешкай узнімае настрой і заўсёды дапамагае вызначыцца чалавеку з патрэбным заказам.
Повары Аліна Яновіч, Святлана Калайдзенка, Станіслаў Карытнікаў прыходзяць на працу на 8 гадзін раніцы. Праз чатыры пункт грамадскага харчавання расчыняе свае дзверы для наведвальнікаў, значыць, павінен прапанаваць ім 2-3 варыянты першых страў, 3-4 — другіх, столькі ж салатаў, а таксама выпечку і напоі. Святлана Калайдзенка, якая закончыла курсы бармэнаў ва Украіне, працуе тут ужо два гады. Пад час маёй сустрэчы яна займалася з беляшамі і чабурэкамі.
— Як толькі з’яўляюся на працы, — расказвала Святлана Уладзіміраўна, не адрываючыся ад справы, — стаўлю цеста для піцы, чабурэкаў, беляшоў. Пакуль яно падыходзіць, зай-
маюся інгрэдыентамі для іншых страў: рэжу мяса, рыбу, пры неабходнасці гатую соус. Кожны прадукт акуратна ўзважваю, фармую. Калі закончу гэта, пераходжу і да першых страў, бутэрбродаў, афармляю вітрыну ў бары. Мне дапамагаюць калегі Аліна Іванаўна і Стас Мікалаевіч. За змену гатуем 40 порцый.
Наспела пара пазнаёміцца і з калегамі С.У.Калайдзенка. Стас Карытнікаў закончыў Кобрынскі ліцэй сферы абслугоўвання. Пры гутарцы прызнаўся, што цяжкавата, асабліва, калі ўлічыць, што большую частку працоўнага дня знаходзіцца ля пліты. Але ён не жаліцца: у прафесію прыйшоў па ўласным жаданні. У “Гудку” хлопец працуе другі год, яму тут падабаецца. Зазначыў, што калектыў зычлівы. Яго ўзначальвае Людміла Фёдараўна Чарнецкая, якая ў грамадскае харчаванне прый-шла пасля Баранавіцкага тэхналагічнага тэхнікума.
Пакуль размаўлялі, повары і кулінары не спынялі працы. І вось трэба ўжо даставаць сакавітыя беляшы, за імі піцу, бліны. Хвілінка-другая — і яны адправяцца на прылаўкі, таму што наведвальнікі ўжо цікавяцца гэтай выпечкай.
Што ў меню “гудкоўцаў”? Прапануюцца два комплексныя абеды. Да прыкладу, першы — боршч украінскі, дранікі, сок; другі — суп гарохавы, катлета з пюрэ, чай. Акрамя гэтага, заўсёды ёсць салаты, халодныя закускі, блінцы і аладкі. Самыя любімыя стравы наведвальнікаў — дранікі з мясам і мучныя блінцы з мясам птушкі.
Пакуль ішла гаворка, апошнімі даходзяць да патрэбнай кандыцыі ў повара салянка з птушкі, тушацца на процівені тэфтэлі, румяніцца курынае філе. А Святлана Уладзіміраўна “бегае” ад печы да стала, уносіць апошнія штрыхі. Назіранні радуюць вока і прымушаюць яшчэ больш уважліва адносіцца да працы работнікаў грамадскага харчавання.
Сталі заходзіць у бар людзі, іх усё больш і больш, а порцый меншае. Як заўсёды імгненна зніклі аладкі, потым катлеты з грыбамі, салянка з птушкі.
Задача абслуговага персаналу задаволіць густы ўсіх гасцей. Адным патрэбна, напрыклад, дыетычная ежа, а іншыя любяць сакавітую і тлустую. Дарэчы, у пост тут у меню многа страў з дарункаў мора: рыбныя супы і катлеты, рыба пад марынадам.
Любяць жабінкаўцы ў бары “Гудок” адзначаць юбілеі, арганізоўваць розныя банкеты. Вось і нядаўна свой 90-гадовы юбілей тут святкаваў Іван Антонавіч Прыгодзіч.
— Усе работніцы, якія абслугоўвалі, — расказаў Іван Антонавіч, — зычлівыя, ветлівыя, з усмешкай на твары. Яны ўмеюць падтрымліваць атмасферу святочнасці і чароўнасці. Іх працу я ацэньваю адзнакай “выдатна”. Мае госці з Францыі пазначылі іх майстэрства грыфам “смачна”. Вельмі спадабаўся і эксперымент-страва “адбіўная курыная са смажанымі грыбамі”.
Нават вечарам, калі бар зачыняецца для наведвальнікаў, яго работнікам нельга расслабляцца. Прыбіраюцца рабочыя месцы, рыхтуюцца інгрэдыенты для заўтрашніх страў. І ўсё пачынаецца зноўку. Але работнікі захоўваюць ба-дзёрасць духу і зусім не стомленыя, а па-ранейшаму жыццярадасныя.
— Мне падабаецца гатаваць розныя стравы. Асабліва люблю эксперыментаваць з украінскімі, салатамі, — дзеліцца са мной сваімі думкамі Святлана Уладзіміраўна. — Салаты “Кукуруза з чарнаслівам” і “Світанак” прыйшліся даспадобы гасцям бара. Словам, стараемся не таптацца на месцы, адшукваем пастаянна нешта новае са страў, у выпечцы, халодных закусках, не забываемся пра беларускую нацыянальную кухню.
Лідзія БАРАДЗІНА, наш няштатны карэспандэнт.
На здымках: Святлана Андрэеўна Конарава; Стас Мікалаевіч Карытнікаў і Святлана Уладзіміраўна
Калайдзенка
Фота Святланы КІСЛАЙ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top