У роднай школе і сцены дапамагаюць

У роднай школе і сцены дапамагаюць

_DSC4059Нядаўна ў трэцяй гарадской сярэдняй школе адбылася ІІ-ая інтэлектуальная гульня сярод навучэнцаў 10-11 класаў “Беларусь праваслаўная”, прысвечаная дзвюм памятным датам: 30-годдзю ўстанаўлення святкавання Сабора ўсіх беларускіх святых і 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гульнёвым спаборніцтве прынялі ўдзел чатыры каманды: “Першыя” — з СШ №1 г.Жабінка, “Эрудыт” — з другой гарадской школы, “Унікум” — з трэцяй і ліцэйскі “Светач”. Мерапрыемства мела на мэце не толькі праверыць веды старшакласнікаў, але і ўзбагаціць іх у пытаннях рэлігійнай абраднасці, царкоўнай гісторыі і культуры. Вядучым інтэлектуальнай гульні традыцыйна выступіў клірык Свята-Пакроўскага храма Жабінкі айцец Андрэй Петрусевіч. У складзе журы былі галоўныя спецыялісты аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі Жабінкаўскага райвыканкама Вера Уладзіміраўна Бортнік і аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Іна Уладзіміраўна Тарасевіч, дабрачынны цэркваў Жабінкаўскай акругі, настаяцель Свята-Пакроўскага храма айцец Сергій Пет-русевіч._DSC3961
Інтэлектуаль-нае спаборніцтва праходзіла ў два туры. У першым — “Штурме” — змагаліся чатыры каманды. Усім удзельнікам было зададзена 20 пытанняў па гісторыі праваслаўя і нашай краіны. Інтэлектуальную бітву каманды вытрымалі годна: не толькі паказалі добрую падрыхтоўку і веды, але й праявілі кемлівасць і разважлівасць. Пасля першага тура разрыў паміж імі быў мінімальны, аднак у фінал выйшлі толькі дзве каманды: “Першыя” і “Унікум”. Эрудыты з першай і трэцяй школ у фінальным “Турніры” адказалі яшчэ_DSC4069 на дзясятак пытанняў. У выніку другі год запар пераможцамі інтэлектуальнай гульні “Беларусь праваслаўная” сталі юнакі з трэцяй гарадской адзінаццацігодкі. Дарэчы, каманду “Унікум” — навучэнцаў 10 “Б” класа Дзмітрыя Масальскага, Дзмітрыя Міхеда, Паўла Саўчука, Германа Смаршчка і Святаслава Леснічука — рыхтавала да спаборніцтваў настаўніца гісторыі Святлана Канстанцінаўна Каменева.
Усе ўдзельнікі гульні атрымалі дыпломы, а пераможцы яшчэ і памятныя падарункі.
У рамках правядзення “Беларусі праваслаўнай” была арганізавана выстава насценгазет, прысвечаных юбілею — “Святыя заступнікі беларускага краю”. Дыплом за лепшую насценгазету быў уручаны творчаму калектыву ДУА “Ліцэй г. Жабінка”.
Таксама працавала выстава-кірмаш духоўнай літаратуры “Спачатку было Слова…” прыходу Свята-Пакроўскага храма Жабінкі з магчымасцю пазнаёміцца і набыць разнастайную літаратуру праваслаўных выдавецтваў. Акрамя таго, была аформлена фотавыстава з мінулагодняй інтэлектуальнай гульні “Беларусь праваслаўная”.
Безумоўна, такія мерапрыемствы, дзе павінны працаваць і розум, і душа, духоўна ўзбагачаюць і развіваюць.
Вікторыя МІХАЛЮК і Ірэна ЯШЧАНКА, навучэнкі 10 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Жабінка”.
Фота Святланы КІСЛАЙ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top