Сям’я — таксама палітыка

Сям’я — таксама палітыка

IMG_2024 У чацвер 16 кастрычніка ў гарадскім ліцэі ў рамках адзінага рэспубліканскага дня інфармавання адбылася сустрэча настаўнікаў з намеснікам начальніка ўпраўлення аховы здароўя абл-
выканкама А.В.Ільяшавай. Тэмай для сустрэчы стала размова пра назапашаны вопыт і шляхі рэалізацыі сямейнай палітыкі ў Брэсцкай вобласці.
Сустрэча адбывалася неўзабаве пасля Дня маці, які шырока святкуецца ў нашай краіне. Не сакрэт —-
менавіта жанчына-маці найперш мацуе сям’ю, выконваючы “прадпісанні”, закладзеныя самой прыродай.
IMG_2019На сустрэчы не аднойчы гучала думка: сям’я можа і павінна стаць справай палітычнай, асабліва ў краіне, дзе з году ў год назіраецца змяншэнне колькасці насельніцтва. У дадзеным выпадку прыклад Брэстчыны — надзвычай прывабны для іншых рэгіёнаў (на сёння гэта адзіная вобласць у Беларусі, дзе назіраецца натуральны станоўчы прырост).
Што робіцца ўладамі, каб падтрымаць такую тэндэнцыю? Алена Васільеўна агучыла яскравыя лічбы: ужо некалькі гадоў запар Брэстчына ў ліку лідараў у сістэме аховы здароўя, за апошнія тры гады з абласнога бюджэту выдаткавана на гэтыя мэты каля 820 мільярдаў рублёў. Грошы не малыя і выкарыстаны на добрыя мэты. Сярод аб’ектаў, адноўленых і пабудаваных, —
дзіцячая паліклініка ў раёне чыгуначнага вакзала ў Брэсце; карпусы Брэсцкай абласной бальніцы, паслугамі якой, дарэчы, карыстаюцца і жабінкаўцы; гінекалагічнае аддзяленне раддома ў горадзе над Бугам; анкалагічны дыспансер. Ёсць станоўчыя змены і ў райцэнтрах, сярод найноўшых пабудоў медустановы ў Івацэвічах, Баранавічах, Лунінцы. Медыкі Брэстчыны вызначаюцца высокім прафесіяналізмам, прынамсі, навучыліся рабіць аперацыі, якія раней праводзіліся толькі ў сталіцы, у тым ліку па перасадцы нырак (у 2013 годзе праведзена 130 такіх паспяховых аперацый).
Разам з тым, нельга было не звярнуць увагу і на іншы бок “медаля”. У Брэсцкай вобласці сёлета захоўваецца дзіцячая смяротнасць, у тым ліку з-за знешніх прычын (дарожна-транспарт-ныя здарэнні, няшчасныя выпадкі, суіцыды). На апошняй прычыне ўдзельнікі спыніліся асобна, так як сярод раёнаў, дзе існуе самагубства, на жаль, прысутнічае і Жабінкаўшчына. У час размовы абмяркоўваліся пытанні прафілактыкі грыпу,  шаленства жывёлы, закранулася тэма інфекцыі Эбола, ад якой навука пакуль не прыдумала абароны.
На пытанні, як развіваецца ахова здароўя ў раёне, падрабязней спыніўся галоўны ўрач УАЗ “Жабінкаўская ЦРБ” А.І.Лаўрукевіч, які, між іншым, выказаў па-дзяку кіраўніцтву раёна і вобласці за падтрымку ў час аднаўлення ўстаноў сістэмы аховы здароўя не толькі ў райцэнтры, але і ў сельскай мясцовасці, за дапамогу ў набыцці найноўшых медыцынскіх прыстасаванняў і тэхнікі. Усё гэта спрыяе паляпшэнню абслугоўвання насельніцтва, ратуе здароўе, а часам і жыцці.
У час гадзіннай сустрэчы прысутныя атрымалі вычарпальныя адказы на пытанні, што іх хвалявалі.
Анатоль РОСТАЎ.
На здымку: у ліцэі г.Жабінка пад час адзінага рэспубліканскага дня інфармавання.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top