“Звонкая раніца-5”

“Звонкая раніца-5”

4
На асенніх канікулах таленавітых беларускіх школьнікаў чакае выпрабаванне:  з 26 кастрычніка па 1 лістапада ў 12 раённых цэнтрах краіны адбудуцца кастынгі пятага сезона конкурсу юных вакалістаў “Звонкая раніца”.
Творчы конкурс па падтрымцы юных вакалістаў “Звонкая раніца” быў заснаваны рэдакцыяй “Настаўніцкай газеты” і нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтрам “Зубраня” ў 2010 годзе. Ён накіраваны на падтрымку юных талентаў у рэгіёнах краіны, папулярызацыю творчасці маладых выканаўцаў, развіццё самадзейнай творчасці і дэманстрацыю дасягненняў работы педагогаў рэгіёнаў.
Сёлета ў 12 раённых цэнтрах Беларусі адбудуцца кастынгі пятага сезона конкурсу. У іх удзельнічаюць усе жадаючыя (навучэнцы 7–11 класаў) незалежна ад месца іх пражывання. Для адборачнай камісіі не важна, ці мае ўдзельнік музычную адукацыю, ці займаецца ў якім-небудзь калектыве. Калі дзіця хоча паспрабаваць свае сілы, яно можа прыйсці і паказаць свае здольнасці.
Фінал “Звонкай раніцы-5” пройдзе ў беларускім Артэку на беразе чароўнай Нарачы з 12 студзеня па 1 лютага 2015 года.
Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна прыйсці на кастынг і падаць заяўку на ўдзел у конкурсе непасрэдна перад выступленнем. Заяўка запаўняецца канкурсантам ад рукі ў месцы правядзення на спецыяльным бланку.
Трэба падрыхтаваць некалькі песень пад інструментальную (–1) фанаграму (песні павінны адлюстроўваць вакальныя магчымасці ўдзельніка), але выконваць канкурсант будзе толькі адну. Пры неабходнасці конкурсная камісія можа прапанаваць удзельніку выканаць іншую кампазіцыю. Аднак самае галоўнае на кастынгу — добра паказаць сябе.
Фінальныя конкурсныя спаборніцтвы — гэта не толькі канцэртныя выступленні. Запамінальнымі момантамі конкурсу для фіналістаў стануць творчыя сустрэчы і майстар-класы зорак беларускай эстрады (у мінулыя гады ў госці да фіналістаў у “Зубраня” прыязджалі Дзядзя Ваня і саліст групы “Атлантыка” Алекс Дэвід, Пётр Ялфімаў і Іна Афанасьева).
Падчас пра-
вядзення фі-налу конкурсу будзе працаваць некалькі складаў журы. Прафесійнае журы (педагогі праекта, прадстаўнікі арганізатараў, а таксама госці праекта) будзе ацэньваць вакальныя дадзеныя канкурсанта і ўзровень выканальніцкага майстэрства, сцэнічнасць, а таксама здольнасць да навучання і прагрэс за час удзелу ў праекце. Будзе працаваць журы гледачоў, якое шляхам галасавання пасля кожнага справаздачнага канцэрта створыць рэйтынг сімпатый гледачоў, а таксама журы ўдзельнікаў конкурсу, якое перад гала-канцэртам вызначыць уладальніка прыза сімпатый.
Падтрымаць сваіх блізкіх і знаёмых, якія выйдуць у фінал конкурсу, можна будзе праз СМС-галасаванне, якое запусцяць адразу пасля размяшчэння відэазапісаў фіналістаў (іх выступленняў на кастынгах) на сайце конкурсу www.zr.ng-press.by.
На гала-канцэрце “Звонкай раніцы” будуць падведзены вынікі: дзесяць фіналістаў стануць пераможцамі, а адзін з іх можа яшчэ атрымаць і гран-пры. Безумоўна, будуць і падарункі ад партнёраў конкурсу і іншыя прыемныя нечаканасці.
Многія з выпускні-коў нашай “фабрыкі зорак” звязалі сваю прафесію з музыкай: шмат хто вучыцца ў музычных каледжах, на аддзяленнях прадзюсарства і эстраднага вакалу профільных вышэйшых навучальных устаноў. Хто ведае, можа выхаванцы конкурсу “Звонкая раніца” праз некалькі гадоў стануць зоркамі беларускай эстрады.
А юным вакалістам, якія хочуць паспрабаваць свае сілы ў спаборніцтвах, параім: будзьце смелымі, проста прыходзьце на кастынг, запаўняйце анкету, спявайце, выходзьце ў фінал і перамагайце!

31 кастрычніка 2014 года ў горадзе Жабінка (гарадскі Дом культуры, вул. Кірава, 91) з 10.00 да 13.00 гадзін адбудзецца кастынг творчага конкурсу па падтрымцы юных вакалістаў “Звонкая раніца”.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца юныя вакалісты — навучэнцы 7 — 11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія маюць вакальныя дадзеныя. Наяўнасць музычнай адукацыі не з’яўляецца абавязковай умовай удзелу ў конкурсе.
Даведкі па тэл.: 8(01641)2-32-33.

Уладзімір ФАЛАЛЕЕЎ, кіраўнік конкурсу “Звонкая раніца”, намеснік галоўнага рэдактара ўстановы “Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top