Матуліна шчасце ў дзецях

Матуліна шчасце ў дзецях

   IMG_1908“Усё цудоўнае ў чалавеку — ад промняў сонца і ад малака маці”, — гэтыя словы Максіма Горкага кожны з нас ведае са школьных гадоў. Наколькі памятаю, штогод 14 кастрычніка ў Дзень маці весела і ярка свеціць сонейка, а ў паветры кружаць залацістыя лісточкі, плывуць бялюткія павуцінкі запозненага бабінага лета. Гэта так прыгожа, нават чароўна! На душы светла і прыемна ад IMG_1937таго, што, менавіта, у такі дзень мы ўшаноўваем мілых і добрых матуль.
Такім выдаўся і сёлетні святочны дзень, у які на Жабінкаўшчыне ўслаўлялі самую цудоўную з жанчын і шчыра жадалі ёй шчасця. Ёй, матулі, з якой у кожнага чалавека на працягу ўсяго жыцця самыя цёплыя пачуцці і светлыя, незабыўныя ўспаміны асацыіруюцца з вобразам мадонны (такім словам услаўляецца самы блізкі і дарагі чалавек паэтамі і мастакамі).
Дзевятнаццаты святочны дзень (упершыню ў Беларусі свята адзначалася ў 1996 годзе) быў сапраўды добрым і цёплым, таму што падарыў усім, хто завітаў на ўрачыстае мерапрыемства “Самая цудоўная з жанчын”, выдатны настрой і прыемныя сустрэчы з тымі, хто дае сваім дзецям першыя ўрокі маралі, духоўнасці, дабрыні і цярпення.
IMG_1929З прывітальным словам выступіў старшыня райвыканкама Ф.Ф.Каланчук. “Клопат пра жанчыну-маці, падтрымка сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей — прыярытэтныя задачы нашай краіны, — зазначыў Фёдар Фёдаравіч. — Выплачваюцца дапамогі на ўтрыманне і выхаванне нашчадкаў, якія дазваляюць выгадаваць здаровых і шчаслівых сыноў і дачок. Асаблівая ўдзячнасць матулям шматдзетных сем’яў, тым, хто выхоўвае дзяцей-сірот ці малых, якія апынуліся ў IMG_1941цяжкай жыццёвай сітуацыі. На Жабінкаўшчыне сем прыёмных сем’яў, дзе гадуецца 12 дзяцей, 14 апякунскіх з 16 малымі, 295 шматдзетных сем’яў.
Здараецца, мы позна заўважаем, што ўсё, чаго дабіліся ў жыцці, атрымалася дзякуючы маме, яе цёпламу, непрыкметнаму ўдзелу. Здароўя, шчасця, радасці віноўніцам сённяшняй урачыстасці. Каб усім дзецям было ўтульна ў сям’і, каб выраслі добразычлівымі, мэтанакіраванымі людзьмі і заўсёды адчувалі цеплыню роднага дома”.
А яшчэ старшыня райвыканкама Ф.Ф.Каланчук уручыў пасведчанне аб прысваенні статусу шматдзетнай сям’і Хрысціне Анатольеўне Фацеевай. Яна разам з мужам Сяргеем Васільевічам выхоўвае трох сыноў. Самаму маленькаму Дзіме 2 месяцы. Падарунак паднесла маме Хрысціне Фацеевай і цёплыя словы сказала таксама старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Н.М.Урбан.
Сэнс жыцця любой мамы — яе дзеці. Марыць, каб ім было ўтульна ў сям’і, шчасціла, каб на тварыках свяціліся задаволеныя ўсмешкі, і жылі яны з добрым настроем. Наступная старонка сустрэчы прысвячалася хлопчыкам і дзяўчынкам і насіла назву “Павінны нараджацца дзеці”. Зарадзілася яна летась з ініцыятывы аддзела загса райвыканкама, раённых аддзяленняў грамадскіх аб’яднанянў “Беларускі саюз жанчын” і “Беларускі фонд міру”. Першая намінацыя так і гучыць “ Першынец 2014 года”. Ім стаў Максім Гурын, які нарадзіўся сёлета 2 студзеня ў 00 гадзін 50 хвілін і стаў трэцім дзіцём у сям’і Валянціны Міхайлаўны і Мікалая Міхайлавіча Гурыных. У недалёкім мінулым маладыя людзі былі студэнтамі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна, потым стварылі сям’ю. Да дэкрэтнага адпачынку Валянціна Міхайлаўна працавала на цукровым заводзе, а Мікалай Міхайлавіч рупіцца ў Брэсце ў адным з аддзяленняў ААТ “Беларусбанк”.
“Дзюймовачкай” года 2014” прызнана Настасся Курыжка. Дзяўчынка прыйшла ў гэты свет таксама 2 студзеня ў 9.20, але вагою 980 грамаў. Цяжка ўявіць, колькі хваляванняў было ў яе мамы Ларысы Піліпаўны і таты Міхаіла Рыгоравіча! Тры месяцы ўрачы-прафесіяналы радзільнай установы Брэста выходжвалі-даглядалі немаўлятка. Як сказала Ларыса Піліпаўна, дачушка, дзякуй Богу, здаровенькая, яна першая ў нашай сям’і, нараклі яе такім імем, таму што нарадзілася напярэдадні свята Анастасіі.
Ганаровае званне “Малыш-багатыр 2014” атрымаў Мацвей Талатынік, які важыў пры нараджэнні 4 кг 700 г.
У Вольгі Расціславаўны і Максіма Сцяпанавіча ён першынец. Ой, як яны былі задаволеныя! А які шчаслівы быў дзядуля Сцяпан Аляксандравіч: першы ўнук абвясціў аб прыходзе ў наш свет, менавіта, у дзедаў дзень нара-джэння — 3 сакавіка. Тата Мацвейкі прадпры-мальнік, а мама — студэнтка-завочніца Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Сертыфікаты шчаслівым мамам аб прысваенні іх дзеткам ганаровых званняў уручыла намеснік старшыні райвыканкама Ала Сцяпанаўна Ануфрыюк. Яна адзначыла, што цеплыня матулінага сэрца сагравае лепш за ўсё на свеце, а светлая яе душа, разумее з паўслова, умее прабачыць і ўсё дараваць. Найбольшае яе шчасце — дзеці, якія не забываюць пра бацькоўскі дом ні ў юнацтве, ні ў сталасці.
Падарункі сем’ям маленькіх намінантаў уручылі намеснік дырэктара ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” А.В.Еўтуховіч, старшыня раённага аддзялення ГА “Беларускі фонд міру” Л.І.Ярмашук. Музычныя віншаванні даравалі ўсім удзельнікам урачыстасці салісты А.Мартынчук, Г.Міцковіч, А.Шаляговіч і С.Санюк, А.Чарнушыч, В.Пракошына, І.Шалонік, В.Няменьшы і І.Учаеў.
Добрыя пачуцці выклікала ў кожнага гэтая сустрэча. Думаю, не было таго, хто б не ўспомніў сваю маму, ёсць яна побач ці няма ўжо, і ў думках вярнуўся ў родны дом, які з’яўляецца пачаткам пачаткаў, дзе ўсіх сваіх сыноў і дачок заўсёды чакае яна, добрая і ласкавая мадонна-матуля.
Людміла КОСЦІНА.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top