Наводзім чысціню

Наводзім чысціню

IMG_1748У рамках сусветнай экалагічнай РАКИТНИЦКАЯ СШ МУХАВЕЦакцыі “Зробім!” з 13 верасня па 12 кастрычніка 2014 года ў Рэспубліцы Беларусь праводзіліся мерапрыемствы ў навядзенні парадку на зямлі і ліквідацыі несанкцыянаваных звалак адходаў, уборцы тэрыторый, прыбярэжных палос, а таксама водаахоўных зон. У гэтай акцыі прынялі ўдзел вучні школ раёна, сельскія Саветы, установы, прадпрыемствы і арганізацыі. Асабліва хочацца адзначыць Ленінскую, Азяцкую, Ракітніцкую, Хмелеўскую сярэднія школы і першую гарадскую. Яны наводзілі парадак як у лясных масівах, так і на вадаёмах.
Прадстаўнікі ГА “БТПР” Жабінкаўскага раёна ўбіралі на беразе вадаёма былога торфаўчастка ў в.Сычова. Арганізавана штодзённая ўборка тэрыторый прыдарожных палос супрацоўнікамі Жабінкаўскага ДРБУ-103.
Работнікі Пятровіцкага лясніцтва разам са школьнікамі ўдзельнічалі яшчэ ў адной акцыі — “Чысты лес”, якая праводзіцца штогод 11 кастрычніка. Сабранае смецце вывозілі работнікі ЖКГ. Хоць акцыя ўжо завяршылася, але работы ў навядзенні парадку на зямлі працягваюцца.
Сяргей ШЫК, начальнік райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
На здымках: супрацоўнікі ўстаноў культуры,
аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі райвыканкама праводзілі ачыстку гарадской плошчы ад смецця і расліннасці, што “выбілася” паміж пліткай. У гэты дзень разам з імі працавалі на плошчы рабочыя ЖКГ;
наводзяць парадак вучні Ракітніцкай СШ.
Фота Ірыны ЖУК і Сяргея ШЫКА.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top