Адкрыты дыялог

Адкрыты дыялог

Изображение 012
Грамадскае аб’яднанне “БРСМ” ініцыявала правядзенне адкрытага дыялогу “Моладзь Беларусі: традыцыі і будучыня”, які стартаваў у краіне 6 верасня, у дзень стварэння БРСМ. 30 верасня да яго далучыліся маладыя актывісты Жабінкаўшчыны.
Першы сакратар РК ГА “БРСМ” Вольга Плавух на сустрэчах, якія праводзіліся ў школах (на здымку — старшакласнікі СШ №1), паведаміла пра дзейнасць і перспектывы развіцця моладзевай арганізацыі ў цэлым. Актывістка райкама БРСМ і сакратар “пярвічкі” ДУА “СШ №1 г.Жабінка” Марына Ланюгова расказала, як саюз дапамагае рэалізоўваць свае ідэі, актыўна і з карысцю правесці час. Тэмы, пытанні і праблемы, якія абмяркоўваліся пад час адкрытага дыялогу, стануць падмуркам для вызначэння новага вектара ў рабоце з моладдзю.
Таццяна АЛОЎЧЫК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top