Аўтамабільных спраў майстар

Аўтамабільных спраў майстар

Кузьмич 2Пётр Кузьміч (на здымку) з дзяцінства захапляўся тэхнікай. Яшчэ хлапчуком любіў дапамагаць тату рамантаваць аўтамабіль, збіраў публікацыі з газет і часопісаў пра сучасныя аўтамабілі.
— Колькі сябе памятаю, заўсёды ля таты круціўся, калі ён корпаўся ля аўто. Дапамагаў чым мог: падносіў ключы, гайкі. Што ж датычыцца састаўных частак аўтамабіля, то для мяне гэта быў такі “глухі лес”, — успамінае Пётр сёння.
У школьныя гады ён развіў сваё захапленне. З узростам усё менш заставалася часу на хлапчуковыя гульні. Калі прыйшла пара прызывацца ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь, яму хацелася аднаго: каб тэрміновая служба была звязана з тэхнікай.
— Калі займаешся справай, якая табе падабаецца, астатнія праблемы самі сабой вырашаюцца, — прызнаўся сённяшні воін-ракетчык.
Перад позвамі свае пажаданні ён выказаў і ў Жабінкаўскім раённым ваенным камісарыяце. Хлопцу пайшлі насустрач, адправілі яго ў 115 зенітны ракетны полк, дзе ён цяпер служыць. Радавы Пётр Кузьміч — вопытны спецыяліст, здольны ў самыя кароткія тэрміны знайсці няспраўнасць, адрамантаваць ці замяніць агрэгаты, што выйшлі са строю. Прафесіяналізму старшаму механіку-вадзіцелю не займаць. На думку юнака, армія змяніла яго погляды на жыццё, навучыла цаніць і берагчы час, сяброў, дапамагла вызначыцца з выбарам далейшага шляху. Пакуль не загадвае малады чалавек, але хутчэй за ўсё далейшае ягонае жыццё будзе звязана з тэхнікай.
Камандзіры і афіцэры першага зенітнага ракетнага дывізіёна гавораць пра яго як дысцыплінаванага, кваліфікаванага, умелага і ініцыятыўнага ваеннаслужачага. Дасканала ведае “ўнутранае начынне” тэхнікі, правілы яе эксплуатацыі і абслу-гоўвання, акуратна і своечасова праводзіць тэхнічны агляд. Не толькі я, але і іншыя пагаджаюцца, што ў арміі і ў грамадзянскім жыцці такія хлопцы запатрабаваныя.
Дзяніс БЯРЖАНІН, намеснік камандзіра 115 зенітнага
ракетнага палка па ідэалагічнай рабоце.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top