Знаўцы медпрэпаратаў

Знаўцы медпрэпаратаў

_DSC3785
У Жабінкаўскай цэнтральнай раённай аптэцы №27 праходзяць інтэрнатуру маладыя спецыялісты, выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў універсітэта, правізары Дар’я Козак, Кацярына Надольская і Кацярына Пярэльшчук. Яны вучацца быць уважлівымі ў зносінах з кліентамі, кампетэнтнымі, добразычлівымі.
— Прафесія правізара —  адна з найбольш запатрабаваных і папулярных на рынку працы, — кажа  Дар’я. —  Я ні на хвіліну не пашкадавала аб выбары жыццёвага шляху. Нас вельмі цёпла прынялі ў новым калектыве. На першым рабочым месцы ў аптэцы пакінулі толькі добрыя ўражанні. Нарэшце атрыманыя веды прымяняем на практыцы.  Як вядома,  некаторыя з наведвальнікаў падыходзяць да акенца правізара без рэцэпта, затое са скаргамі на здароўе. Зразумела, мы не маем права праводзіць дыягностыку, аднак даць  адукаваную параду можам.
На здымку: правізары аптэкі №27 Д.В.Козак і К.С.Надольская.
Фота Святланы БЯЛЯК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top