Жабінкаўчына святкавала юбілей

Жабінкаўчына святкавала юбілей

Такой маштабнай урачыстасці даўно не было на Жабінкаўшчыне. У пятніцу, 15 студзеня, да нас з’ехаліся адусюль былыя кіраўнікі раёна і працоўных калектываў, наведалі заслужаныя людзі, якія некалі тут жылі і працавалі, а таксама тыя, якія засталіся на роднай зямлі і цяпер працуюць альбо на заслужанам адпачынку, іншыя шматлікія госці. Безумоўна, тым, хто даўно не быў ў нашых краях, цікава было пазнаёміцца з сучаснай Жабінкаўшчынай. І яны мелі такую магчымасць у час спецыяльна арганізаванай экскурсіі: убачылі, як папрыгажэў горад, якія новыя аб’екты з’явіліся, як змяніліся вёскі з будаўніцтвам аграгарадкоў. Усе гэтыя даброты для людзей, для паляпшэння іх жыццёвага ўзороўню.
А колькі ў гэты дзень было сустрэч, успамінаў! Многія не бачыліся не проста гады, а дзесяцігоддзі. Святкаванне 70-годдзя ўтварэння Жабінкаўскага раёна стала для іх вяртаннем у маладосць, у прыемныя ўспаміны.
У гарадскім Доме культуры было шматлюдна, абстаноўка самая прыязная і шчырая, поціскі рук і пастаяннае пытанне:”А памятаеце?” “Я надоўга запомню сёлетні дзень, а магчыма, і назаўжды. Гэта падарунак для нас усіх, хто тут сабраўся”, — расчулена скажа мне потым на развітанне былы рэдактар “Сельскай праўды” В.І. Канавалюк, які да 1985-га 11 гадоў рэдагаваў раёнку, а цяпер жыве ў Брэсце.
… Ад вытокаў да сённяшніх дзён, як жыў і развіваўся Жабінкаўскі раён на працягу сямі дзесяцігоддзяў расказаў старшыня райвыканкама М.В.Токар
— Юбілей — гэта не толькі свята, — падагульніў Мікалай Васільевіч, — гэта таксама добрая падстава ўсё ўспомніць, яшчэ раз пераасэнсаваць кожны этап. Цяжкі і слаўны шлях быў у жабінкаўцаў, пакуль яны ператварылі бедны і адсталы рэгіён у высокаразвіты аргарна-прамысловы раён Брэстчыны.
Слова для прывітання — старшыні абласнога Савета дэпутатаў С.Д.Ашмянцаву, які прыгадаў, што зусім нядаўна вобласць адзначала такі ж юбілей. Жыхары Жабінкаўшчыны сваімі добрымі справамі пісалі летапіс Брэстчыны, якая займае перадавая пазіцыі ў рэспубліцы. Сяргей Дзмітрыевіч выказаў ім падзяку за працу, пажадаў здароўя, новых дасягненняў на карысць роднай Беларусі.
А затым было ўшанаванне сённяшніх і былых працаўнікоў раёна за асабісты уклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Жабінкаўшчыны і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. Ганаровыя граматы ўручалі С.Д.Ашмянцаў і М.В.Токар. Сярод узнагароджаных, у прыватнасці, былы генеральны дырэктар ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” Г.І.Вялько. 30 гадоў ён узначальваў прадпрыемства. Дзякуючы яго настойлівасці і ініцыятыве была распачата і цяпер працягваецца мэтанакіраваная і планамерная работа па рэканструкцыі, добраўпрадкаванню і навядзенню санітарнага парадку на вытворчых тэрыторыях.
Свае віншаванні прывезлі до нас сусудзі з Украіны. Першы намеснік кіраўніка Уладзімір-Валынскай раённай адмінімтрацыі Ю.І.Дынько выказаў надзеі на далейшае супрацоўніцтва і сяброўскія сувязі. Настаяцель Свята-Пакроўскай царквы г.Жабінка свяшчэннік Сергій Петрусевіч адрасаваў віншаванне ад праваслаўных прыходаў.
Святочную атмасферу стваралі музыка, песні і танцы. Кожны нумар быў выкананы па-майстэрску і атрымліваў шчырыя ападысменты гледачоў.
С.МІКАЛАЕВА.
На здымках: святкаванне 70-гадовага юбілею Жабінкаўскага раёна ў гарадскім Доме культуры.
Фота І.Жук.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top