Хлебаробы экзамен вытрымалі

Хлебаробы экзамен вытрымалі

IMG_2452Краіна павінна быць з хлебам. Менавіта на гэты канчатковы вынік пастаянна працуюць сельгаспрадпрыемствы. У гаспадарках цяпер падсумоўваюць вынікі работ хлебаробаў. Як  выконваюцца пастаўкі збожжа паводле дзяржзаказу, куды сельгасвытворцы маюць намер рэалізоўваць звышпланавы ўраджай — пра гэтае і іншае гутарка з намеснікам старшыні райвыканкама, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі Сяргеем Стасевічам.
— Сяргей Леанідавіч, якія вынікі ўборачнай кампаніі бягучага года?
— Многія называюць жніво бітвай за ўраджай. Я прыхільнік іншага пункту гледжання. Мы працуем на зямлі, якая нас корміць. Чым больш унясём у яе ўгнаенняў, якасней правядзём ворыва, эфектыўна будзем даглядаць пасевы, тым багацейшым ураджаем аддзячыць нас. Аграрыі Жабінкаўшчыны шчыравалі на зямлі рупліва, таму хлебны колас парадаваў буйным зернем. Па ім ацэньваюць працу хлебаробаў.
Зерневыя і зернебабовыя культуры на Жабінкаўшчыне скошаны з 13269 гектараў,  намалочана 54416 тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 40,9 цэнтнера. Самы важкі колас вырасцілі ў СВК “Хмелева” і “Вазнясенскі” — больш за 50 цэнтнераў намалацілі з гектара. Валавы збор найбагацейшы  ў ААТ “Жабінкаўскі” — звыш 10000 тон. Крыху менш засыпалі збожжа ў засекі ў  СВК “Хмелева”.
Трэба адзначыць, што намалот зерня ў раёне ў параўнанні з мінулым годам павялічыўся на 14 тысяч тон. Каб дабіцца такіх вынікаў на нашых даволі бедных глебах, была праведзена пэўная работа. Таму і адбылося чарговае павелічэнне намалотаў. Супадзенне? Не, хутчэй заканамернасць. Дарэчы, сёлетні валавы збор — рэкордны ў жабінкаўскіх хлебаробаў.
Практычна ўсе тэх-налагічныя аперацыі: падняцце зябліва, сяўба, догляд пасеваў, уборка ўраджаю — праведзены з захаваннем усіх агратэхналогій.
 — Як вы ацанілі б работу камбайнавага парка і зернесушыльнага комплексу?
— У раёне ў апошнія гады значна абнавіўся машынна-трактарны парк, пабудаваны новыя і мадэрнізаваны дзеючыя ЗСК, набылі 7 перасоўных мабільных зернесушылак. На ўборцы было задзейнічана 64 зернеўборачныя камбайны, нагрузка на адзін складала 206 гектараў (найменшая – у СВК “Арэпічы” – 166 гектараў, найбольшая – у ПУАП “Азяты” – 280). Усе яны былі своечасова падрыхтаваны, прыняты пасля правядзення неабходных рэгуліровак камісіямі гаспадарак, укамплектаваны двума механізатарамі. Значную дапамогу ў пад-рыхтоўцы камбайнаў аказалі спецыялісты і інжынерна-тэхнічныя работнікі ААТ “Жабінкаў-ская сельгастэхніка”. Усё гэта дазволіла правесці жніво з мінімальнымі затратамі і прастоямі з-за тэхнічных прычын.
— Усё ж такі галоўная роля на ўборцы належыць чалавечаму фактару…
— На жніве-2014 было задзейнічана 277 вадзіцеляў, механізатараў, камбайнераў. На працягу апошніх некалькіх гадоў адчуваецца недахоп у кадрах. Сёлетні – не выключэнне, таму давялося 52 працаўнікоў перевесці з іншых участкаў і запрасіць з прадпрыемстваў і арганізацый раёна яшчэ 8 рупліўцаў. Большасць камбайнераў працавалі не першы год. “Дарогу даем” і маладым механізатарам. У сельскагаспадарчых арганізацыях і райсельгасхарчы што-                                дзённа падводзіліся вынікі ўборкі зерневых культур. Найлепшымі ў раённым спаборніцтве сталі камбайнавыя экіпажы ў скла-дзе Сяргея Уладзіміравіча Свіціча і Андрэя Пятровіча Старуна, Сяргея Фёдаравіча Качаноўскага і Уладзіміра Сцяпанавіча Яшчука, Юрыя Аляксеевіча Карнейчука і Андрэя Пятровіча Лісоўскага. Увогуле 29 экіпажаў пераўзышлі тысячны намалот. Асабліва вызначыліся 18 вадзіцеляў, на рахунку якіх таксама больш за тысячу тон перавезенага збожжа. Сцяпан Мікалаевіч Кандрацюк і Дзмітрый Аляксандравіч Савосін з СВК “Вазнясенскі” і наогул перавезлі звыш дзвюх тысяч тон. Такой колькасці рупліўцаў-“тысячнікаў” на жніве яшчэ не было. Збожжа паступала з поля практычна сухім, патрабавалася толькі даачыстка. Людзям было цяжка ў такую спякоту працаваць, але ўсе разумелі адказнасць і важнасць моманту, шчыравалі зладжана, збояў у працы з-за чалавечага фактару не было. Сабралі багаты ўраджай — выдатна. Аднак за ўсімі гэтымі паказчыкамі стаяць не толькі камбайнеры і вадзіцелі, якія хлеб абмалацілі і вывезлі з палёў, але і механізатары, якія рыхтавалі глебу, засявалі, уносілі арганіку, апрацоўвалі пасевы. Каб правесці жніво, адводзіц-ца два-тры тыдні, а каб атрымаць зерне, неабходна руплівая праца на працягу дзевяці месяцаў.
—  Штогод на фінішы жніва гаворыцца аб неабходнасці аказання тэхнічнай дапамогі аднаго раёна другому. Кожнае сельгаспрадпрыемства, як і механізатар, у першую чаргу зыходзяць з уласных інтарэсаў?
— Такое практыкуецца. Часцей запрашаюць у тыя гаспадаркі, дзе не хапае тэхнікі, каб справіцца ўласнымі сіламі, а таксама калі “падганяюць” іншыя работы ў полі ці заканчваюцца спрыяльныя тэрміны іх правядзення. Дапамагаючы суседзям, камбайнеры ці вадзіцелі павялічваюць свае працоўныя паказчыкі. Карысць ад гэтага мае і сельпрадпрыемства, адкуль прыбыў памочнік. Дапамагалі жабінкаўскія механізатары і сёлета. Першымі, як вядома, завяршылі жніво шпіталёўцы. Камбайнеры гэтай гаспадаркі Ігар Канстанцінавіч Пятручык і Іван Мікітавіч Дубіна дапамагалі хлебаробам  Маларыцкага раёна, а з СВК “Арэпічы” ў Камянецкім працавалі камбайнавыя экіпажы ў складзе Аляксандра Паўлавіча і Дзмітрыя Аляксандравіча Дубінаў, Анатоля Аляксандравіча Пражышкі і Васіля Аляксандравіча Піхоткі, а таксама вадзіцелі МАЗаў Васіль Уладзіміравіч Ярута і Пётр Васільевіч Кавальчук. Дапамагала суседзям убіраць хлеб і звяно з ААТ “Жабінкаўская сельгастэхніка”.
— Што, на вашу думку, найперш дазваляе вытворцам паляпшаць паказчыкі ў раслінаводстве: матэрыяльна-тэхнічная база, у якую пастаянна ўкладваюцца значныя сродкі, ці ўсё ж такі высокі прафесіяналізм і вопыт работнікаў?
— І тое, і другое. З кожным годам удасканальва-
юцца тэхналогіі вырошчвання культур, на палі выходзіць высокапрадукцыйная энерганасычаная тэхніка, аснашчаная электронікай. Механізатары рэгулярна праходзяць навучанне і павышаюць сваю кваліфікацыю. Добрыя паказчыкі залежаць таксама ад правільных дзеянняў “тэхнолагаў палёў”. Хочацца цёплым словам адзначыць самаадданую працу прафесіяналаў сваёй справы — спецыялістаў упраўлення райсельгасхарчу, намеснікаў кіраўнікоў у раслінаводстве Анатоля Максімавіча Ілючыка і Ганны Іванаўны Плытнік, а таксама галоўных аграномаў  Рыгора Адамавіча Панасюка, Ларысы Іванаўны Марчук, Аляксея Уладзіміравіча Раманюка, Сяргея Міхай-лавіча Зінкевіча, Алега Міхайлавіча Бондарава, Адама Ануфрыевіча Харламповіча і Віктара Мікалаевіча Трафімука.
— Некалькі слоў, калі ласка, пра выкананне дзяржзаказу.
— Збожжа, вырашчанае на палях Жабінкаў-шчыны, вядома, найперш адпраўляецца ў засекі краіны. Прадаць яго трэба 7990 тон. Асноўная частка, 3800 тон, адвезена на прадпрыемствы ААТ “Брэстхлебапрадукт”.  Пэўную колькасць рэалізуем для піваварнай галіны і спіртзаводаў. Словам, дзяржзаказ раён выканаў ужо на 82 працэнты. Мы павінны забяспечыць фуражом уласную жывёлу, а пагалоўе штогод павялічваецца. Кожнае зярнятка літаральна будзе на рахунку.
— Убралі зерневыя, і ўжо, без перадыху, закладваецца падмурак наступнага ўраджаю.
— Увесь азімы клін у раёне складзе сёлета 11400 гектараў, з якіх 2100 гектараў адведзена пад рапс, 8100 — пад зерневыя.
— Дзякуй за гутарку.
  Святлана Кіслая.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top