Будьте осторожны с бездомными животными!

Будьте осторожны с бездомными животными!

Асцерагайцеся бяздомных жывёл
Мікраспарыя — грыбковае захворванне, якім людзі заражаюцца ад хворых катоў і сабак, а таксама ад хворага чалавека ці праз прадметы, якія былі ў яго карыстанні. Хварэюць галоўным чынам дзеці, некалькі радзей — дарослыя. І часцей за ўсё тыя, хто не захоўвае элементарныя гігіенічныя правілы.
Узбуджальнік мікраспарыі ўстойлівы ў навакольным асяроддзі. У скураных лускавінках поўсці жывёлы, якія пакідаюць каты і сабакі ў дзіцячых пясочніцах, падвалах, пад’ездах. Ён захоўвае жыццядзейнасць на працягу некалькіх гадоў. Гіне толькі пры кіпячэнні ці апрацоўцы ў дэзінфекцыйнай камеры.
Пашкоджваецца паражае валасістая частка галавы, скура, пушковыя валасы. На скуры з’яўляюцца ад 1-2 да некалькіх дзесяткаў круглых ружова-чырвоных ачагоў. Яны хутка павялічваюцца ў памерах і распаўсюджваюцца на здаровыя ўчасткі скуры. Валасы ў ачагах ламаюцца і без правільнага лячэння не вырастаюць.
Калі вы заўважылі ў сябе ці сваіх родных гэтыя сімптомы захворвання, без прамаруджвання звяртайцеся да ўрача-дэрматавенеролага Жабінкаўскай ЦРБ ці Брэсцкага абласнога скура-венералагічны дыспансера.
Не займайцеся самалячэннем! Гэта можа ўскладніць лячэнне і прывесці да распаўсюджвання захворвання.
У нашым горадзе асабліва распаўсюджана гэтая хвароба сярод бяздомных катоў і сабак, якія жывуць у падвалах і пад’ездах шматкватэрных дамоў, на сметніках, у гаспадарчых пабудовах. Хварэюць і дамашнія гадаванцы. Нярэдкія выпадкі, калі гаспадары выкідваюць хворую жывёлу на вуліцу, а яна, у сваю чаргу, заражае іншых катоў і сабак, з якімі потым гуляюць дзеці. Гісторыя паўтараецца неаднаразова. Атрымліваецца замкнутае кола…
Для папярэджання захворвання мікраспарыяй ДУ “Жабінкаўскі райЦГЭ” распрацаваў для насельніцтва алгарытм дзеянняў, выконваючы які, можна зберагчы сябе, сваіх родных і гадаванцаў ад хваробы.
— Дарослыя і дзеці! Пазбягайце кантакту з бяздомнымі жывёламі.
— Бацькі, выхавальнікі, настаўнікі! Растлумачце дзецям, што нельга гуляць з бяздомнымі жывёламі, навучыце іх захоўваць правілы гігіены: не апранаць чужыя галаўныя ўборы, не карыстацца чужымі расчоскамі, мыць рукі пасля гульні з катамі і сабакамі.
— Не дапускайце зносін вашых дамашніх гадаванцаў з бадзяжнымі жывёламі. Утрымлівайце іх у чысціні (рэгулярна вычэсвайце, мыйце не радзей аднаго разу ў месяц мыльным растворам) і рэгулярна паказвайце ветэрынару.
— Перад тым, як узяць дамоў ката ці сабаку трэба звярнуцца ў ветэрынарную станцыю для яго абследавання.
— Не займайцеся самалячэннем хворых жывёл.
— Не выкідвайце хворых катоў і сабак на вуліцу. Аднясіце іх у ветэрынарную станцыю.
— Калі вы заўважылі, што каля пад’ездаў дамоў, у падвалах з’явіліся безнаглядныя жывёлы, звярніцеся ў КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ” па тэл. 2-38-41 для далейшага іх адлову. Кантактныя тэлефоны: ДУ “Жабінкаўскі райЦГЭ” — 2-16-38; “Жабінкаўская ветэрынарная станцыя” — 22-3-77.
І.СЛОНСКІ, урач-дэрматолаг.
І.БАЙЦУН, памочнік урача-эпідэміёлага.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top