Працуем па новым кодэксе

Працуем па новым кодэксе

1375808434 25 ліпеня ўступіў у сілу Закон “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь. Новаўвядзенні закранулі больш чым 180 артыкулаў. Якія ж навацыі нас чакаюць?

Для развіцця прадпрымальніцтва

У мэтах стварэння спрыяльных умоў для эканамічнага і ўстойлівага развіцця прадпрымальніцтва ў краіне, Закон прадугледжвае асаблівасці ў заключэнні тэрміновых працоўных дагавораў з асобамі, якія ўладкоўваюцца на працу да індывідуальнага прадпрымальніка або ў мікраарганізацыю. У прыватнасці, артыкул 17 Працоўнага кодэкса дапаўняецца нормай, якая дае магчымасць заключэння з указанымі асобамі з пагаднення бакоў тэрміновага працоўнага дагавора без уліку характару будучай работы альбо ўмоў яе выканання. Такім чынам, для прадстаўнікоў малога бізнесу (індывідуальных прадпрымальнікаў і мікраарганізацый) даецца магчымасць заключэння з работнікамі, якія сюды прымаюцца, тэрміновага працоўнага дагавора для выканання работы пастаяннага характару. Гэтае новаўвядзенне датычыцца толькі прадстаўнікоў малога бізнесу і пашырае для бакоў выбар віду працоўнага дагавора (працоўны дагавор на нявызначаны тэрмін, кантракт, тэрміновы працоўны дагавор), на аснове якога яны могуць будаваць працоўныя адносіны.

Звышурочныя работы са згоды работніка

Адным з важных элементаў у забеспячэнні эфектыўнасці вытворчага працэсу з’яўляецца рацыянальнае размеркаванне рабочага часу, арганізацыі працы работнікаў. Унесены змяненні ў арт. 122 Працоўнага кодэкса, які вызначае гранічную колькасць звышурочных работ. Так, яны не павінны перавышаць для кожнага работніка 10 гадзін у рабочы тыдзень і 180 — у год. А працягласць штодзённай працы з улікам звышурочных работ не павінна быць больш чым 12 гадзін. Прыцягненне да звышурочных работ па-ранейшаму павінна быць на добраахвотнай аснове. Выключныя выпадкі, калі работнікі могуць прыцягвацца да такіх работ без іх згоды, засталіся нязменнымі.

Працоўны адпачынак

У артыкуле 168 Працоўнага кодэкса гаворыцца аб чарговасці дазволу на працоўны адпачынак. Ён дапоўнены палажэннем аб тым, што пры складанні графіка наймальнік улічвае меркаванне работніка аб часе яго адпачынка, калі гэта не перашкаджае нармальнай дзейнасці арганізацыі і рэалізацый права на адпачынак іншых работнікаў, а таксама плануе чарговасць працоўных адпачынкаў у адпаведнасці з правам асобных работнікаў на водпуск у летні ці іншы зручны час альбо ў вызначаны перыяд. З арт. 174 Працоўнага кодэкса, які прадугледжвае права на падзел адпачынка на дзве часткі, выключана ўказанне на тое, што іншы парадак яго раздзялення можа ўстанаўліваць калектыўны дагавор (пагадненне). Адначасовая выплата на аздараўленне робіцца ў адну з частак працоўнага адпачынку, а не ў час найбольшай, як было раней.

Водпуск па доглядзе дзіцяці

Вызначаны катэгорыі асоб, якім даецца водпуск па доглядзе дзіцяці да трох гадоў. Да ўказаных асоб адносяцца працуючы бацька альбо іншы сваяк, член сям’і дзіцяці ў выпадку выхаду маці на працу (службу),  вучобу (пры атрыманні прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі альбо другой — пасля заканчэння ВНУ ў дзённай форме), праходжання падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры ў вочнай форме, а таксама, калі маці з’яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, натарыусам, адвакатам, творчым работнікам, асобай, якая здзяйсняе рамесную дзейнасць, дзейнасць у сферы аграэкатурызму (за выключэннем асоб, якія спынілі яе ў парадку, устаноўленым заканадаўствам). У выпадку апекі водпуск па догляду за малым да дасягнення ўзросту трох гадоў даецца працуючаму апекуну. Ён можа таксама давацца мачасе, калі ў яго не пайшоў працуючы бацька, іншы сваяк, член сям’і дзіця.

Работа па сумяшчальніцтве

У рамках лібералізацыі рэгулявання працоўных адносін Законам уносяцца змяненні ў пытаннях працы па сумяшальніцтву. Дазволена так працаваць на працягу поўнай нормы рабочага часу (поўны рабочы дзень, змену) у выпадку вымушанага прыпынення работы ў наймальніка (прастою арганізацыі) па асноўным месцы працы і з гэтай прычыны даецца работніку адпачынак без захавання або з частковым захаваннем заробку. Вышэйназваны водпуск робіцца з ініцыятывы наймальніка ў сувязі з часовай немагчымасцю ў поўным аб’ёме забяспечыць працай і даецца толькі са згоды работніка. У гэтым выпадку працуючыя па сумяшчальніцтву могуць змяніць умову працоўнага дагавора аб працы з няпоўным рабочым днём на ўмову аб занятасці поўны рабочы дзень. Новай рэдакцыяй арт. 343 Працоўнага кодэкса замацавана права работніка на заключэнне працоўных дагавораў па сумяшчальніцтву з неабмежаванай колькасцю наймальнікаў, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі, і ўстанаўліваецца, што некаторыя віды работ могуць не з’яўляцца сумяшчальніцтвам.

Надомная праца

Такая форма занятасці, як работа дома, цяпер дастаткова прыцягальная і запатрабаваная для абодвух бакоў працоўных адносін. А прыцягальная тым, што дае работніку большую ступень свабоды дзейнасці і дазваляе грамадзянам спалучаць працу з выкананнем абавязкаў у выхаванні дзяцей, атрыманнем адукацыі, а таксама павысіць матэрыяльны дабрабыт сям’і. Законам прадугледжана, што работнік-надомнік можа працаваць не толькі дома, але і ў іншым памяшканні на яго выбар, у тым ліку і ў іншай мясцовасці па-за месцам знаходжання наймальніка. Акрамя таго, дазваляецца працаваць як на сваім абсталяванні, выкарыстоўваць свае інструменты і матэрыялы, так і наймальніка. Такім чынам, прымяняючы надомную працу, наймальнікі могуць браць работнікаў і не забяспечваць апошніх рабочымі месцамі, тым самым скарачаючы неэфектыўныя рабочыя месцы і ў той жа час пашыраць сферу паслуг, стымулюючы стварэнне новых рабочых месцаў.

Таццяна ЖАРЫНАВА, памочнік пракурора.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top