Намалоты — тысячныя, экіпажы — першыя

Намалоты — тысячныя, экіпажы — першыя

IMG_1343Багаты ўраджай, добрыя намалоты — значыць, будуць і “тысячнікі”. Першым гэты рубеж у сераду “ўзяў” экіпаж камбайнераў з СВК “Маціевічы” — Генадзя Царука і Максіма Кавальчыка. А ўслед за імі на тысячу выйшлі ў гаспадарцы Мікалай і Аляксандр Леўчукі. У гэты дзень тут пабывалі старшыня райвыканкама Ф.Ф.Каланчук і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Н.У.Калыбская, каб уручыць рупліўцам Пісьмы падзякі абласнога камітэта прафсаюза і камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання аблвыканкама, грашовыя прэміі і караваі. Віншаванні і музычны падарунак ад работнікаў Маціевіцкага сельскага Дома культуры хлебаробы прымалі прама ў полі.
— Хочацца выказаць вам шчырую ўдзячнасць за працоўную перамогу пад час уборкі на сёлетнім жніве, — казаў Фёдар Фёдаравіч Каланчук. — Быць хлебаробам — пачэсная справа. Дзякуй вам за працу, за вашы намаганні і стараннасць на карысць роднай краіны. Прыемна, што ў адной гаспадарцы сёння віншуем адразу два экіпажы. Жадаю вам моцнага здароўя, каб яшчэ не раз дасягнулі высокіх вынікаў, няхай тэхніка не падводзіць, а сем’і падтрымліваюць сваіх рупліўцаў.
Старшыня гаспадаркі Мікалай Кавальчык таксама задаволены самаадданай працай камбайнераў. Ураджай багаты (валавы збор ужо перавысіў 5000 тон), асабліва парадавала пшаніца, таму ёсць шанц яшчэ аднаму, а то і двум экіпажам стаць “тысячнікамі”. Калі паспрыяе надвор’е, уборку зерневых і зернебабовых завершаць у гаспадарцы за 5-7 дзён.

На здымку: старшыня райвыканкама Ф.Ф.Каланчук і старшыня СВК “Маціевічы” М.І.Кавальчык віншуюць камбайнераў-«тысячнікаў» Г.Царука і М.Кавальчыка.  
Фота Ірыны ЖУК.

Святлана БЯЛЯК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top