К учебному году — обновленные классы

К учебному году — обновленные классы

Дзеці прыйдуць у абноўленыя класы
Летнія школьныя канікулы — гэта і адпачынак, і напружаная праца ў падрыхтоўцы да новага навучальнага года. У гэты час ва ўстановах адукацыі найперш праводзяцца бягучыя рамонты будынкаў, часта даволі аб’ёмныя, умацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база добраўпарадкоўваюцца тэрыторыі…
Літаральна праз тыдзень школьны званок зноў пакліча хлопчыкаў і дзяўчынак за парты, каб яны разам з настаўнікамі творча і натхнёна, з цікавасцю і энтузіязмам крочылі па краіне ведаў. А ці ўсе ўстановы адукацыі “летні працоўны экзамен” вытрымалі? Такое пытанне задалі найперш галоўнаму дзяржаўнаму санітарнаму ўрачу У.Х.Лапусу, таму што пашпарты гатоўнасці выдае менавіта санітарная служба раёна. І высветлілася, што іх ужо атрымалі ўсе ўстановы адукацыі акрамя Маціевіцкай і Старасельскай базавых школ. Аднак у санстанцыі ёсць і пэўныя заўвагі да некаторых садоў і школ, каб, як гаворыцца, навучальны працэс праходзіў без сучка без задзірынкі. “За тыдзень, які застаўся да 1 верасня, — сказаў У.Х.Лапус, — у школах, у дзіцячых садах №2, 3, 5 Жабінкі і ў Азяцкім трэба ліквідаваць дэфекты цвёрдага пакрыцця. У Азяцкай адзінаццацігодцы абавязкова неабходна закончыць агароджу, а ў Ленінскай — абуладкаванне сістэмы асвятлення ў класах. Маюцца пэўныя недапрацоўкі ў харчблоках, у прыватнасці, яслям-саду №2 г.Жабінка неабходна набыць шафу для смажання і праціральную машыну, Ракітніцкай — замяніць мыйныя ванны для посуду, іншае. Для інтэнсіўнай працы харчблокаў неадкладна трэба ўкамплектаванасць іх кваліфікаванымі кадрамі і падсобнымі работнікамі.
Штогадовыя назіранні сведчаць — на Жабінкаўшчыне пад час летніх канікулаў абыякавых у падрыхтоўцы да новага навучальнага года няма: найперш клопат праяўляюць кіраўніцтва раёна і аддзела адукацыі райвыканкама, дырэктары школ і загадчыкі садоў, пэўны ўклад уносяць бацькі. Напрыклад, на капітальны і бягучыя рамонты ўстаноў адукацыі з раённага і абласнога бюджэтаў выдаткавана 1497 мільёнаў рублёў. Выкарыстана яшчэ 45 мільёнаў пазабюджэтных і спонсарскіх сродкаў.
— Выдаткі значныя, — тлумачыць начальнік аддзела адукацыі райвыканкама С.М.Янусік. — Зроблена, дарэчы, шмат: замянілі аконныя блокі на шклопакеты ў яслях-садах №4 і №5 г.Жабінка, свяцільні на энергазберагальныя ў трэцяй і другой гарадскіх, Ленінскай адзінаццацігодках. Працягваюцца рэабілітацыя фасада СШ №3 горада і рамонт яго ў яслі-садзе пасёлка Ленінскі. Літаральна ў ліпені адбылася рэарганізацыя пачатковай школы ў “Вежкаўскі дзіцячы сад — пачатковая агульнаадукацыйная школа”. Адначасова рэалізуюцца мерапрыемствы падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезона. У школах, садзіках паўсюдна ўстаноўлены прыборы ўліку цеплавой энергіі і халоднай вады, пяць устаноў маюць рэгулятары яе на ацяпленне. Да 1 кастрычніка г.г. дзве кацельні аддзела адукацыі будуць гатовыя да зімы.
Камп’ютарная тэхніка ў наш імклівы час патрэбна, бадай, так, як крэйда для пісьма на класнай дошцы. Дарэчы, яе ўстановы адукацыі атрымліваюць цяпер больш, лепшай якасці. Летам было набыта 6 камп’ютараў, 4 — у аддзел адукацыі, 1 — для СШ№1 г.Жабінка, партатыўны — для цэнтра пазашкольнай работы. Словам, на 19 вучняў цяпер маецца 1 камп’ютар пры сацыяльным стандарце 30 школьнікаў. Дзевяць устаноў адукацыі: усе гарадскія, ліцэй, Ленінская, Крыўлянская, Хмелеўская, Ракітніцкая, Маціевіцкая школы, падключаны да высокахуткаснага інтэрнэту by-fly. Астатнія таксама будуць мець такую магчымасць у новым навучальным годзе. Працягваецца работа ў камп’ютарызацыі школьных бібліятэк.
— У перыяд канікулаў паўсюдна імкнуліся вырашыць такую праблему, як стан харчблокаў. Адрамантавана тэхналагічнае абсталяванне, дзе было сапсаванае, — адзначыла С.М.Янусік. — Закупілі абсталявання і кухонных прылад для сталовых на 30 млн.руб. У новым навучальным годзе для вучняў 5-11 класаў будзе арганізаваны продаж сняданкаў і абедаў за наяўны разлік. Ужо заключаны дагаворы на пастаўку прадуктаў ад таваравытворцаў. Недахопу не будзе і ў сельгаспрадукцыі.
Сёлета за школьныя парты сядуць прыкладна 3020 хлопчыкаў і дзяўчынак, што на пяць дзесяткаў менш, чым летась. Вучні, якія жывуць далёка ад школ, будуць падвозіцца аўтобусамі на заняткі. Распрацаваны і зацверджаны маршруты. Падвоз будзе арганізаваны для заняткаў у міжшкольны навучальна-вытворчы камбінат і чацвёртакласнікаў у СК “Бадзёрасць” для навучання плаванню.
Абноўленыя ўстановы адукацыі сустрэнуць 1 верасня юнае пакаленне, каб вучні смела крочылі па прыступках ведаў, фізічна развіваліся, пашыралі свой эстэтычны і інтэлектуальны ўзровень.
Л.КОСЦІНА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top