На варце законнасці

На варце законнасці

IMG_0485Жабінкаўскі аддзел прымусовага выканання пачаў сваю дзейнасць з 1 студзеня гэтага года. Райаддзел створаны на падставе Указа Прэзідэнта краіны А.Р.Лукашэнкі №530 ад 29 лістапада 2013 года і ўваходзіць у склад упраўлення прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама.
ПЕРШАЯ ІСТОТНАЯ ЗМЕНА, што адбылася з пачатку года, — гэта вылучэнне судовых выканаўцаў са складу суда і стварэнне самастойнай службы пры Міністэрстве юстыцыі.
Супрацоўнікаў аддзела можна пазнаць па форменным адзенні і знаках адрознення, зацверджаных асобным прэзідэнцкім указам.
— Мы — прадстаўнікі законнай улады, а таму нашы патрабаванні абавязковыя для выканання не толькі грамадзянамі, але і юрыдычнымі асобамі, арганізацыямі на ўсёй тэрыторыі краіны, — гаворыць начальнік аддзела — галоўны судовы выканаўца Жабінкаўскага раёна Ірына Генадзьеўна Тэадаровіч. —
Пасля прад’яўлення службовага пасведчання судовы выканаўца без перашкод можа ўваходзіць на тэрыторыю (у будынкі), якія займаюць даўжнікі, наведваць дзеля агляду склады, сховішчы, іншыя памяшканні, як спатрэбіцца, і апячатваць іх.
Калі паводле паста-наўлення суда адбываецца высяленне грамадзян, судовыя выканаўцы маюць права ўскрываць жылыя пакоі, накладваць арышт на банкаўскія рахункі, звяртаць увагу на зарплату даўжніка. Робіцца гэта з мэтай поўнага і своечасовага выканання выканаўчага дакумента.
АБ’ЁМ ПРАЦЫ — значны. За першыя паўгода існавання аддзела на выкананне паступіла 3794 выканаўчых дакументаў на суму ў 8,3 млрд. рублёў. Аддзелам завершаны з іх 2210, што дазволіла спагнаць на карысць дзяржавы, фізічных і юрыдычных асоб 4,8 мільярда руб.
— На нашым уліку, — гаворыць Ірына Генадзь-еўна, — таксама 59 абавязаных асоб, што павінны штомесяц вяртаць сродкі на ўтрыманне сваіх дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні.
Спагнанні адбываюцца на падставе прэзідэнцкага Дэкрэта №18, што дзейнічае ў краіне ўжо восем гадоў. Агульная сума, якую завінаваціліся нядбайныя бацькі на 1 ліпеня дасягнула на Жабінкаўшчыне 1,6 мільярда рублёў, прычым вярнулі яны ўсяго 461 мільён, або 28,5% ад сумы запазычанасці. Аднак, падкрэслю: гэты паказчык — з улікам даўгоў, што накапіліся за мінулыя гады, штомесячны значна вышэйшы і складае ў раёне 66,2%. Калі гора-бацькі злосна ўхіляюцца ад выплат, не ўладкоўваюцца на працу, каб палепшыць умовы жыцця — сваі і сваіх дзяцей, яны атрымліваюць папярэджанне аб крымінальнай адказнасці, і судовы выканаўца накіроўвае матэрыялы ў РАУС на расследаванне, а затым для перадачы справы ў суд.
Сваёй адказнасці за лёс уласных дзяцей часам не адчувае не толькі бацька, але і маці. Вось, на жаль, адзін з многіх прыкладаў. Жанчына ў чарговы раз вызвалілася з турмы, дзе знаходзілася паводле артыкула 174 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, які карае за ўхіленне ад належнага выканання бацькоўскіх абавязкаў. У яе пяцёра дзяцей, трое з іх знаходзяцца на дзяржзабеспячэнні ў розных установах адукацыі. За гэты час маці не выдаткавала для падтрымкі сваіх атожылкаў ніводнага рубля, і запазычанасць яе ўжо перавысіла 100 мільёнаў рублёў!  Жанчына прапісана ў Жабінцы, аднак, калі судовыя выканаўцы наведаліся ў дом па вуліцы Зоі Касмадзям’янскай, дык не знайшлі яе на месцы, нават выгляд жылля сведчыў, што яно даўно закінутае. У выніку начальнік аддзела прымусовага выканання вынесла пастанову аб яе вышуку.
Штат аддзела невя-лікі, хоць спраў шмат. Найперш у яго ўваходзяць судовыя выканаўцы А.А.Крук і А.М.Варапаеў, паміж якімі горад і ўвесь раён падзелены на ўчасткі. У вытворчасці судовых выканаўцаў як агульнаіскавыя, так і аліментныя выканаўчыя вытворчасці (зараз іх узбуджана 388).
Аляксандр Аляксеевіч Крук у наступным го-дзе заканчвае Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна, дзе атрымоўвае другую вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці “Юрыст”. Ягоны калега Аляксандр Мікалаевіч Варапаеў працаваў на розных пасадах у міліцыі, мае практычныя веды, патрэбныя на гэтым месцы працы.
Адказныя заняткі і ў справаводаў М.І.Сысоевай і С.А.Худзік. На іх плячах не толькі канцылярскія справы, але і шматлікая карэспандэнцыя, стварэнне справаздачнасці. Марына Іванаўна ўжо дзесяць гадоў у органах юстыцыі, у асноўным у судзе, мае сярэднюю спецыяльную юрыдычную адукацыю. Святлана Анатольеўна сёлета адвучылася ў Баранавіцкім дзяржуніверсітэце, дзе атрымала спецыяльнасць “Псіхолаг”.
Асобыя абавязкі ў аддзеле прымусовага выканання ўскладзены на вядучага інжынера-праграміста А.М.Александровіча. Алег Мікалаевіч мае вышэйшую тэхнічную адукацыю. Ён сочыць не толькі за надзейнай працай камп’ютараў, але і за вядзеннем спецыяльнай электроннай базы АІС ВІП, якая ўлічвае ўсе этапы выканаўчай вытворчасці.
Такім чынам, раённы аддзел прымусовага выканання невялікай колькасцю штодзённа робіць значную справу, неабходную дзеля захавання законнасці.
Анатоль РОСТАЎ.
На здымку: судовы выканаўца А.А.Крук і начальнік аддзела — галоўны судовы выканаўца Жабінкаўскага раёна І.Г.Тэадаровіч.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top