Справа — агульная, экіпаж — сямейны

Справа — агульная, экіпаж — сямейны

семейны экипаж левчуковЭкіпаж камбайнераў у складзе Мікалая Пятровіча і Аляксандра Мікалаевіча Леўчукоў, якія шчыруюць на палях СВК “Маціевічы”, два гады запар станавіўся “тысячнікам” на жніве. Сёлета, здаецца, не будзе выключэннем — на іх рахунку на 28 ліпеня “значылася” 815 намалочаных тон збожжа.
Кіраўніцтва гаспадаркі задаволена работай сямейнага экіпажа. Мікалай Пятровіч спакойны, вытрыманы, акуратны. Так жа дагледжаны і ягоны рабочы КамАЗ. А наступае пара ўбіраць хлеб — ён пераса-джваецца ў кабіну камбайна. Даводзілася Мікалаю Леўчуку працаваць дзясятак год на “Ніве”, потым на “Доне-1500”, а ў апошнія тры гады “прыручыў” гомельскі “Палессе-12”.
— Канечне, апошні не параўнаць з папярэднікамі, — кажа руплівец. — Навучыліся зараз выпускаць камбайны з кандыцыянерамі, зручным сядзеннем, нават музыку і навіны паслухаць можна. А раней як было? Кабіна нагрэецца, спякота, не прадыхнуць, дзверцу адкрыеш — пыл ляціць! Цяпер працаваць — любата.
Адчувалася, паважае Мікалай Пятровіч сваю вадзіцельскую жыццёвую дарогу. Сыну, пакуль яшчэ быў маленькім, купляў машынкі, аднак таму больш падабаліся сапраўдныя.
— Бацькоўскай дарогай пайшоў наш Сашок, — папраўляе вусы Ляўчук. — Спачатку катаўся са мной у кабіне камбайна, а потым, недзе з 9-га класа, стаў маім памочнікам. Ведае кошт заробленага рубля і смак пірагоў з мукі новага ўраджаю, якія вельмі-вельмі смачнымі ўмее выпякаць мая жонка Хрысціна. А хлеб убіраць заўжды было пачэсна.
Бацька вучыў сына не звяртаць увагі на гарачыню і стомленасць, асабліва, калі бачылі, як пераспелы колас хіліцца да зямлі. Думка адна — як мага больш убраць, не даць асыпацца зярнятам. Своечасова паднімаць жняярку, каб не “нахапаць” камянёў, не пакідаць за сабою “коз” і “барод”, акуратна і раўнамерна засыпаць збожжа ў кузаў — гэтыя ўменні прыйшлі да хлопца з цягам часу і вопытам.
… Сонца падсушыла расу — час чапляць жняярку да камбайна і выязджаць з мехдвара. Выдаўся чарговы спякотны дзянёк, а, значыць, трэба працаваць да цемры. Хлеб прастою не любіць.
Святлана БЯЛЯК.
На здымку: сямейны экіпаж Мікалая і Аляксандра Леўчукоў з СВК “Маціевічы”.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top