Выпрабаванні вытрымаў

Выпрабаванні вытрымаў

IMG_1173Тры гады жыхары Жабінкі чакалі завяршэння будаўніцтва новага моста праз раку Мухавец, што на ўездзе ў горад. Аднак яго стрымлівала нясвоечасовае фінансаванне. І вось доўгачаканая падзея не за гарамі.
На мінулым тыдні прайшлі выпрабаванні моста. Шэсць магутных МАЗаў РУП “Брэстаўтадар” па 33 тоны кожны на працягу некалькіх гадзін манеўравалі на мосце, тэсціруючы яго на трываласць. Аб’ект з годнасцю IMG_1177вытрымаў выпрабаванні, якія праводзіліся ДП “Беларускі дарожны навукова-даследчы інстытут”: адпавядае ўсім патрабаванням і прызнаны гатовым да эксплуатацыі.
Рашэнне аб будаўніцтве новага моста было выклікана тым, што стары меў сур’ёзныя дэфекты, якія ўплывалі на даўгавечнасць, нясучую здольнасць, надзейнасць і бяспечнасць руху для пешаходаў. Старая канструкцыя не адпавядала сучасным класам часовых нагрузак, па прапускной здольнасці (габарыт моста) — нормам для дарог трэцяй IMG_гутько сергейкатэгорыі. Такі прысуд вынесла спецыялі-заваная арга-нізацыя ДП “БелдарНДІ”.
Узвядзенне новага моста пачалося ў 2011 годзе па праектнай дакументацыі, распрацаванай ДП “Белгіпрадар”.
— У жніўні мост будзе адкрыты для аўтамабільнага і пешаходнага руху, — расказвае галоўны інжынер РУП “Брэстаўтадар” Алег Чумічоў. — Увядзенне яго ў эксплуатацыю плануецца да пачатку лістапада. Для завяршэння ўсяго комплексу работ на аб’екце IMG_0966засталося дэманціраваць стары мост, разабраць існуючыя падыходы да яго, рэкультываваць адведзены кар’ер “Панцюхі”, а таксама землі ў зоне забудовы. Неабходна заасфальтаваць з’езды на ўчастках падыходаў да новага моста, выканаць гарызантальную і вертыкальную разметку, устанавіць дарожныя знакі.
Уладкаванне берагавых і прамежкавых апораў моставага палатна, мантаж пралётных збудаванняў на сённяшні дзень знаходзяцца ў стане стопрацэнтнай гатоўнасці.
У рамках праекта ў чэрвені бягучага года выкананы рамонт трох кіламетраў існуючага асфальтабетоннага пакрыцця аўтадарогі Р-7 Камянец—Жабінка—Федзькавічы ад моста ў накірунку аўтадарогі М-1/Е30 — пакладзены выраўноўваючы і верхні слаі.
Будаўніцтва моста ішло ўзімку і летам, у снег і ў дождж. Цікаўлюся ў мантажніка Яна Янушкі, майстра будаўніча-мантажных работ Сяргея Гуцько, брыгадзіра Уладзіміра Вялесіка, як ім працуецца над вадой — паміж небам і зямлёй. Будаўнікі ААТ “Мостабудаўнічы атрад 58” усміхаюцца, што да любога надвор’я звыклыя. Мужчыны яны загартаваныя: і працай, і  сонцам, і ветрам. Брыгады таварыства занятыя не толькі ў Жабінцы, але і ў Маларыце, Іванаве, Лідзе.
— Працуем вахтавым метадам, людзі ў нас з усёй Беларусі, — расказвае майстар будаўніча-мантажных работ Сяргей Гуцько. — Зараз на аб’екце “Мост праз раку Мухавец” займаемся пярыльнай і бар’ернай агароджамі, будуем конус — умацаванне вакол моста, каб не абсыпаўся грунт.
— Для руху пешаходаў будзе прыдатны толькі адзін бок моста, — дадае Алег Чумічоў. — Аднак застаецца нядобраўпарадкаваным кавалак дарогі ад моста да бальніцы — метраў сто, дзе трэба пакласці тратуар, а гэта ўжо гарадская мяжа — не наша “ведамства”…
На 1 ліпеня на будаўніцтве моста было асвоена 87 мільярдаў рублёў. Агульны кошт аб’екта арыенціровачна складзе 110-115 мільярдаў.
Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК.
На здымках: галоўны інжынер РУП “Брэстаўтадар” А.Чумічоў;
выпрабаванне моста магутнымі мазамі; майстар будаўніча-мантажных работ С.Гуцько; слесар В.Ячнік, мантажнікі У.Кацялюк і Я.Янушка.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top