Свята людзей “вогненнай прафесіі”

Свята людзей “вогненнай прафесіі”

IMG_1153Знамянальны дзень стварэння пажарнай службы Беларусі мае гісторыю, што вымяраецца больш чым у паўтара стагоддзя. Ён сімвалізуе пераемнасць пакаленняў, трывалыя традыцыі служэння людзям, мужнасць і адвагу лепшых прадстаўнікоў нашай “вогненнай прафесіі”.
Супрацоўнікі пажарнай службы па волі лёсу абраныя, каб пазбаўляць ад бяды і няшчасцяў суайчыннікаў. У асноўным, у нашых шэрагах — таленавітыя, самаадданыя людзі, што вырашылі прысвяціць сваё жыццё высакароднай справе.
Своечасова ліквідаваныя пажары ў жылых, вытворчых і грамадскіх будынках, у лясах, на тарфяніках, выратаваныя з вогненнай стыхіі вялікія матэрыяль-ныя каштоўнасці і, самае галоўнае, чалавечыя жыцці — усё гэта ў актыве нашай службы. Кожныя суткі на Брэстчыне здараюцца дзясяткі баявых выездаў падраздзяленняў. Мы — у прамым і IMG_1149пераносным сэнсах — прадстаўляем сёння “армію выратавання”. Патрабаванні з МНС — як з асобай службы, што павінна пацвярджаць свой нумар “адзін”. Бо “101” сёння — гэта яшчэ і адзіная дзяжурная дыспетчарская служба, якая прымае розныя трывожныя званкі з просьбамі аб дапамозе.
Мы ўсклалі на сябе дадатковыя задачы і функцыі, калі сталі службай выратавання. Акрамя тушэння пажараў, супрацоўнікі службы надзвычайных сітуацый ліквідуюць вынікі розных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару і годна спраўляюцца з задачамі, што на іх ускладзены.
Паўсядзённая праца нашых супрацоўнікаў — непрымірымая барацьба са стыхіяй, дзе ад прафесіяналізму, мужнасці і ўзаемавыручкі залежаць лёсы людзей. Я ўпэўнены, што творчая і актыўная дзейнасць дазволяць і ў будучым дабівацца значных поспехаў у нашай важнай і высакароднай справе.
Паважаныя калегі! Усім вам і вашым блізкім жадаю моцнага здароўя, поспехаў і шчасця. Са святам!
Алег БУТРЫМ, начальнік Жабінкаўскага раённага аддзела надзвычайных сітуацый.
На здымках: вадзіцелі А.Крывянец, Д.Пятручык і пажарны А.Атрышка — маладыя спецыялісты. Год працавалі, навучаліся сваёй справе ў райаддзеле МНС. 24 ліпеня яны прымуць прысягу ў Брэсцкай крэпасці;
дыспетчар цэнтра аператыўнага кіравання МНС А.І.Цупа мае багаты вопыт работы.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top