Гаворка пра надзённае

Гаворка пра надзённае

IMG_1180Прайшоў адзіны дзень інфармавання. У нашым раёне пабывалі члены абласной інфармацыйна-прапагандысцкай групы: на камбікормавым заводзе — начальнік прадстаўніцтва Брэсцкага абласнога ўпраўлення рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні Н.П.Чопчыц, у райспажыўтаварыстве — кіраўнік абласнога тэрытарыяльнага фонду “Дзяржмаёмасць” П.П.Манько.
Як падкрэсліла Н.П.Чопчыц, на такіх сустрэчах у працоўных калектывах ёй даводзіцца бываць кожны месяц. Яны карысныя не толькі тым, што нясуць “інфармацыйную падпітку” па той ці іншай тэме. Важна, што людзі могуць звярнуцца з пытаннямі, якія хвалююць. На некаторыя можна даць адказ адразу, а ёсць і такія, што неабходна рашаць на абласным узроўні, разбірацца, калі ёсць магчымасць, яны задавальняюцца.
Тэма гэтага дня інфармавання датычылася 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У нашай краіне, адзначыла выступоўца, шмат зроблена да гэтай слаўнай даты. Увагай і клопатам атулены ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Амаль 50 тыс. іх, а таксама члены сем’яў ваеннаслужачых, якія загінулі або прапалі без вестак у час баявых дзеянняў, вязні канцлагераў і іншыя атрымалі матэрыяльную дапамогу. Гэта чарговы крок дзяржавы ў падтрымцы тых, IMG_1186хто ахвяраваў сваім жыццём дзеля Перамогі. Не засталіся ў баку ад ушанавання ветэранаў і калектывы, дзе яны некалі працавалі. І на камбікормавым таксама, выказала ўпэўненасць Ніна Паўлаўна.
Затым Н.П.Чопчыц падрабязна спынілася на санаторна-курортнай сістэме Брэсцкай вобласці, якую яна ўжо шмат гадоў прадстаўляе. Цікава, напрыклад, было даведацца, што ўсе здраўніцы Берасцейшчыны (а іх 14) паспяхова прайшлі абавязковую атэстацыю і прызнаны лепшымі ў краіне. Завадчане актыўна задавалі пытанні: хто мае права на льготнае санаторнае абслугоўванне, у чым розніцца паміж курсоўкай і пуцёўкай, на якой аснове спаганяецца курортны збор, чаму ў санаторыях больш замежнікаў, чым беларусаў і іншыя.
Намеснік дырэктара завода па ідэалагічнай рабоце Т.М.Чапрасава адзначыла, што жадаючых аздаравіцца на прадпрыемстве шмат. Гэта і работнікі, і іх дзеці. Практычна ўсе запыты задавальняюцца. Тамара Мікалаеўна выказала просьбу ад калектыва, каб больш прапаноўвалі пуцёвак у санаторыі “Радон”, “Сосны”, “Баравое”, “Азёрны”, а таксама санаторыі маці і дзіця. Менавіта яны карыстаюцца попытам.
Святлана МІКАЛАЕВА.
На здымках: адзіны дзень інфармавання на камбікормавым заводзе.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top