Будучыня жывёлагадоўлі за новымі тэхналогіямі

Будучыня жывёлагадоўлі за новымі тэхналогіямі

IMG_1016На выязным абласным семінары-вучобе, які на мінулым тыдні прайшоў на базе ААТ “Жа-бінкаўскі” і “Ракітніца”, былі разгле-джаны сучас-ныя падыходы ў тэхналогіях вытворчасці малака і вырошчвання маладняку буйной рага-
тай жывёлы. На ім сустрэлася больш за сотню чалавек. У рабоце прынялі ўдзел старшыні Брэсцкага аблвыканкама К.А.Сумар і абласнога Савета дэпутатаў С.Д.Ашмянцаў. Кіраўнік нашага раёна Ф.Ф.Каланчук пазнаёміў прысутных з праграмай семінара.
IMG_1117Адкрываючы яго, Канстанцін Андрэевіч адзначыў, што самая галоўная праблема, якая не вырашаецца, не дае магчымасці павысіць надоі малака, — няўменне вырошчваць маладняк буйной рагатай жывёлы.
— Мы запрасілі на семінар кіраўнікоў, галоўных заатэх-нікаў і ветурачоў асобных IMG_1072сельгаспрадпрыемстваў раёнаў, — сказаў ён, — каб яны ўзялі на ўзбраенне сучасныя падыходы ў тэхналогіях вытворчасці малака і вырошчвання маладняку, каб з часам прымяніць у сябе і стаць “школай” для іншых гаспадарак свайго раёна.  Жывёлаводы ААТ “Жабінкаўскі” і “Ракітніца” ўжо сёння праводзяць вучобу. У сваёй рабоце яны настроены на вынікі і маюць іх.
У гэтым удзельнікі семінара змаглі ўпэўніцца ў час наведвання пабудаваных і рэканструяваных, з сучасным даільным і халадзільным абсталяваннем фермаў названых гаспадарак.
IMG_1083 Першым аб’ектам паказу была малочнатаварная ферма “Курпічы” ААТ “Жабінкаўскі”. Яна выбрана нездарма: захаванасць цялят тут складае 98,2 працэнта. МТФ “Курпічы” прызнана пераможцай сярод іншых фермаў раёна ў 2013 годзе. Дырэктар таварыства А.С.Тарасевіч адзначыў, што ААТ “Жабінкаўскі” — самая буйная гаспадарка раёна, таму што складаецца з дзвюх аб’яднаных: у 2011 годзе да яе быў далучаны СВК “Якаўчыцы”. Малочнатаварная ферма “Курпічы” разлічана на 600 галоў дойнага статка, усе будынкі пабудаваны з нуля.
— Разумеючы, што ўзнаўленне статка пачынаецца з яшчэ не народжанага цяляці, — сказаў Аляксандр Серафімавіч, — мы паспрабавалі пабудаваць тэхналагічны ланцужок — ад утрымання і кармлення кароў у сухастойным перыядзе да нараджэння цяляці — з прымяненнем сучасных тэхналогій вырошчвання рамонтнага маладняку. Самае галоўнае — “даць” цяляці імунітэт, таму на працягу першай гадзіны жыцця яно выпойваецца якасным, правераным малозівам. Яго колькасць павінна скласці 10% ад масы цела народжанага цяляці. “Знімаем” цяля з малака ў 50-60 дзён, у індывідуальнай клетачцы ўтрымліваем 60 дзён. Затым пераводзім у другую тэхналагічную групу: 2-4 месяцы ад нараджэння, пасля — у трэцюю і гэтак далей.
Намеснік старшыні камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання Брэсцкага аблвыканкама С.К.Буткевіч дадаў:
— Калі няма сістэмы кіравання статкам, тэхналогія яго ўзнаўлення не працуе. Гэта IMG_1109сістэма, у якой назапашваюцца ўсе дадзеныя пра карову: надой, лактацыя, хуткасць малакааддачы. На аснове іх прымаюцца неабходныя рашэнні. Калі ўсе дадзеныя паступаюць у камп’ютар, кожную раніцу выдаюцца індывідуальныя заданні-нарады для тэхніка-асемянатара, гінеколага, селекцыянера. Сістэма кіравання статкам дае ацэнку работы: тэхніка-асемянатара — ці эфектыўная яна ва ўзнаўленні статка, гінеколага — у прафілактыцы і лячэнні гінекалагічных захворванняў кароў, селекцыянера — наколькі своечасова ажыццяўляецца перавод жывёлы з групы ў групу. Дыферэнцыяцыя статка па фізіялагічным стане неабходна для арганізацыі дыфе-рэнцыраванага яго кармлення і ўзнаўлення.
Ветэрынарны кантроль і атры-маннем бяспечнай прадукцыі жывёлагадоўлі ажыццяўляе ў ААТ “Жабінкаўскі” галоўны ветэрынарны ўрач А.Я.Кучынскі. Ён праінфармаваў прысутных, як у гаспадарцы  праводзіцца прафілактыка мастытаў і эндаметрытаў.
Затым удзельнікі семінара наведалі малочнатаварную ферму “Стрыганец”. Яна была ўведзена ў эксплуатацыю ў жніўні мінулага года. Будаўніцтва абышлося ў 17,3 мільярда рублёў. На ферме працуюць 22 чалавекі. Сярэдняя заработная плата іх 5,6 мільёна рублёў (у сярэднім па гаспадарцы — 4,2 мільёна).
— Нягледзячы, што малочна-таварная ферма “Стрыганец” працуе няпоўны год, — адзначыў дырэктар ААТ “Ракітніца” Р.У.Гарох, — мы задаволены вынікамі, якія маем. Дойны статак — 543 каровы, надой за 6 месяцаў склаў ад кожнай 3532 кілаграмы. Гэта больш за сярэдні паказчык у гаспадарцы на 183 кілаграмы і на 550 кг больш за сярэднераённы паказчык. За першае паўгоддзе рэалізавана 1857 тон малака: 17%  гатункам “экстра” і 83% вышэйшага.
Галоўны заатэхнік гаспадаркі І.М.Крук падрабязна распавяла гасцям аб тэхналогіях кармлення і ўтрымання жывёлы на фермах ААТ “Ракітніца”.
— Мы сутыкнуліся з праблемай узнаўлення статка, — сказала галоўны заатэхнік, — таму вырашылі набыць лабараторыю “Уніплан” па дыягностыцы ранняй цельнасці кароў метадам імуна-ферментнага аналізу (ІФА). Вынікі аказаліся лепшымі, чым чакалі. Работа з лабараторыяй дазволіла павысіць эфектыўнасць асемянення кароў з 12 да 38 працэнтаў ад першага асемянення.
Цяпер пасля расцёлу можна адсачыць, на якім этапе цыклу карова знаходзіцца. Камп’ютар ставіць жывёле дыягназ і выдае схему лячэння. ІФА дазваляе кіраваць працэсам узнаўлення. Карова правяраецца на цельнасць на 21-ы дзень пасля асемянення, а не праз тры месяцы, як раней. Такім чынам, скарачаецца сэрвіс-перыяд.
Старшыня Брэсцкага аблвыканкама К.А.Сумар адзначыў, што лабараторыямі ІФА плануецца забяспечыць хаця б 2-3 гаспадаркі кожнага раёна.
На семінары былі разгледжаны не толькі сучасныя падыходы да ўтрымання дойнага статка пры круглагадовым стойлавым утрыманні з даеннем у сучаснай даільнай зале, але і тэхналагічныя аспекты дыферэнцыраванага кармлення кароў. Да ўвагі ўдзельнікаў былі прадстаўлены камбікармы ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод”.
У час практычнай вучобы ўдзельнікі семінара не баяліся задаваць пытанні, на якія атрымалі адказы ад спецыялістаў.
Затым размова прадоўжылася ў Ракітніцкім Доме культуры. Пад час яе абмяркоўваліся пытанні паляпшэння якасці малака, далейшага пашырэння сучасных тэхналогій у жывёлагадоўчай галіне, новых падыходаў да малочнай вытворчасці. Асаблівая ўвага звярталася на здароўе жывёлы, узнаўленне статка, выкарыстанне лабараторных даследаванняў аналізаў у рабоце кожнай гаспадаркі. Гэта дапаможа не толькі выяўляць захворванні, але й змагацца з імі і павялічыць пагалоўе жывёлы. Закранулі пад час гутаркі і тэму недахопу кваліфікаваных спецыялістаў у галіне.
Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК.
На здымках: у час абласнога семінара-вучобы.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top