Перамаглі дзеля светлага жыцця

Перамаглі дзеля светлага жыцця

IMG_118921 ліпеня жабінкаўцы прыйшлі да помніка воінам-вызваліцелям, каб аддаць даніну памяці тым, хто 70 гадоў таму ў час Люблін-Брэсцкай наступальнай аперацыі ачысціў наш горад і раён ад фашысцкіх захопнікаў.
На святым месцы, дзе пахаваныя больш за трыста савецкіх салдат і партызан, сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў, арганізацый і ўстаноў Жабінкі, сябры ГА “Беларускі саюз афіцэраў”, ветэранскіх, моладзевых, прафсаюзных арганізацый.
Зачынам цырымоніі былі тужлівыя гукі музыкі і вершаваныя радкі:
Ёсць гарады, авеяныя славай,
Іх помнікі падобны ардэнам.
Ёсць гарады, якім насіць паправе
Імёны, што ўслаўлены здаўна.
Сярод шматлікіх гарадоў Сусвету,
Падобных і адметных між сабой,
Ёсць горад твой — адзіны ён спрадвеку,
Ухвалены і лёсам, і жыццём.
Дыктар пералічыла палкі, што вызвалялі Жабінкаўшчыну: 67-ы, 174-ы, 265-ы стралковыя; 61-ы артылерыйскі; 138-ы, 143-ці, 146-ы гвардзейскія стралковыя; 30-ы гвардзейскі танкавы.
У баях за Жабінку многія байцы і афіцэры праявілі мужнасць і адвагу, каля трыццаці ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Яны змагаліся і перамагалі дзеля сённяшняга светлага жыцця.
У памяць пра загінулых у гэтай барацьбе была абвешчана хвіліна маўчання, а затым кветкі і вянкі ляглі да помніка воіну-вызваліцелю, мемарыяльных дошак з імёнамі тых, што склалі свае галовы пры вызваленні нашай зямлі ў ліпені сорак чацвёртага.
Анатоль БЕНЗЯРУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top