Выехаць за мяжу і не стаць ахвярай падману

Выехаць за мяжу і не стаць ахвярай падману

IMG_0961У мэтах рэалізацыі Праграмы па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй на 2013-2015 гг., выпрацоўкі механізма супрацьдзеяння гандлю людзьмі і аказання дапамогі пацярпелым ад гэтага з ініцыятывы ГА “Клуб дзелавых жанчын” і пры падтрымцы Брэсцкага аблвыканкама на базе Жабінкаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва быў пра-ведзены “круглы стол”. Яго ўдзельнікі — нашы госці з ГА “Клуб дзелавых жанчын” Валянціна Пухцеева і Наталля Здольнік, а таксама прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскіх арга-нізацый, сацыяльных службаў, педагогі, медыкі і інш.
Намеснік старшыні райвыканкама А.С.Ану-фрыюк, пачынаючы гаворку, падкрэсліла: “Тэма, якую сёння прапаноўваецца абмеркаваць, актуальная. Усё большыя абароты набірае працоўная міг-рацыя. Нашы грамадзяне іншы раз нават не ўяўляюць сабе з чым могуць сутыкнуцца за мяжой. І мы павінны інфармаваць іх, як бяспечна выехаць у чужую краіну і не стаць ахвярай гандлю. Калі раней праблема працоўнага і сексуальнага рабства была ў рамках дзейнасці сілавых структур, дык цяпер у вырашэнні яе ўсё больш дапамагаюць сацыяльныя службы, грамадскія арганізацыі”.
Наталля Здольнік расказала аб дзейнасці Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Рэспубліцы Беларусь і грамадскага аб’яднання “Клуб дзелавых жанчын” у супрацьдзеянні гандлю людзьмі. Гэтая арганізацыя была створана ў 1951 годзе. За гэты час разам з іншымі аб’яднаннямі змагла аказаць дапамогу больш чым 11 млн. чалавек. Аднак, нягледзячы на намаганні, якія прыкладае міжнародная супольнасць, гандаль людзьмі з’яўляецца вострай праблемай сучаснасці.
Госця расказала, над якімі цікавымі праектамі працуе жаночы клуб. У прыватнасці, таксама пры падтрымцы Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, з 2003 года наладжана работа інфармацыйнай “гарачай лініі” па пытаннях бяспечнага выезду за мяжу (працуе штодзень з 8.00 да 20.00, са стацыянарных тэлефонаў — 8-801-201-5555 (МТС, Vel), 113; званкі бясплатныя на тэрыторыі Беларусі).
Асноўныя пытанні, з якімі звяртаюцца на “гарачую лінію”: аб легальным працаўладкаванні і рызыцы нелегальнай працы, аб карысных адрасах і тэлефонах, як заключаюцца шлюбы з іншаземцамі, у тым ліку правы ў міжнародных шлюбах, аб вяртанні на радзіму і інш.
Пра формы гандлю людзьмі, метадах і спробах вярбоўкі іх, злачынствах на гэтай глебе паведаміла Валянціна Пухцеева. Яна таксама “намалявала” сацыяльна-псіхалагічны партрэт пацярпелых, зыходзячы з розных форм эксплуатацыі.
Калі вялася гаворка, здавалася, што жыхарам нашага маленькага гарадка так далёка да ўсіх гэтых праблем. Аказалася — зусім не. Расказалі гісторыю маладога чалавека з Жабінкі, які ў 21 год апынуўся ў чужой краіне, стаў ахвярай жорсткага фізічнага і маральнага насілля. Яго прымушалі займацца сексам, ужываць алкаголь і наркотыкі. Хлопцу ўдалося збегчы і дабрацца дадому. Але ён быў настолькі псіхалагічна зломлены, што хацеў нават пазбавіць сябе жыцця. І добра, што на дапамогу прыйшлі спецыялісты “Клуба дзелавых жанчын”, псіхолагі, сацыяльныя работнікі, проста чулыя людзі, якія змаглі падтрымаць яго, стварыць умовы для самарэалізацыі, прымусілі паверыць у сябе.
У гэтай гісторыі, як у казцы, добры канец. Малады чалавек уладкаваўся на добрую працу, наладзілася яго сямейнае жыццё, нарадзілася дзіця.
Каб не стаць ахвя-рамі падману і махляр-ства, патрэбна быць інфармаваным — пад-крэслівалі ўдзельнікі гаворкі, а калі бяда ўсё ж здарылася, ёсць службы, якія гатовыя дапамагчы, у тым ліку і “Клуб дзелавых жанчын”, які, як бачым, дапамагае і мужчынам.
Святлана ВІШНЕЎСКАЯ.
На здымку: Валянціна Пухцеева  і Наталля Здольнік — нашы госці з ГА “Клуб
дзелавых жанчын”.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top