IMG_2154Пра сяўбу ды жніво часцей пачуеш ад земляроба. Аднак і ў кругавароце школьнага жыцця ёсць свае “сяўба” і “збор ураджаю”. Найперш іх звязваюць з адзнакамі ў дзённіках ці атэстатах. Аднак, каб быў станоўчы вынік за школьнай партай, патрэбна ствараць належныя ўмовы для атрымання ведаў. Дзеля таго кожнае лета ў школах раёна разгортваюцца рамонтныя работы. Днямі завітаў у Ленінскую адзінаццацігодку, каб пабачыць, што там робіцца ў гэтую гарачую пару.
Так, пара і сапраўды стаіць гарачая — і ў прамым, і ў пераносным сэнсе. Спякотна не толькі на вуліцы, на ўсіх трох паверхах светлага школьнага будынка — гукі і пахі працоўнага лета. Тэхработнікі, настаўнікі, навучэнцы шчыруюць, бо цудоўна разумеюць: трэба шмат паспець за гэтыя летнія месяцы, каб з задавальненнем 1 верасня пераступіць парог абноўленай вучэльні, дзе прагучыць у чарговы раз першы школьны званок.
Рамонтныя работы шпарка разгарнуліся з пачатку ліпеня. Традыцыйна ў навучальнай установе належна арганізавана праца вытворчай брыгады. Дзеля гэтага ў школе быў створаны кругласутачны лагер працы і адпачынку, які наведвалі 22 вучні 9-10 класаў.
IMG_2156Што зроблена за змену?
— Ад дзіцячых спраў вялікая карысць, — запэўніла кіраўнік летніка, настаўніца хіміі Наталля Сяргееўна Філіманюк, — бо кожны разумее: аднаўляеш сваё і для сябе. Паспелі ачысціць бегавую дарожку на школьным стадыёне, рыхтавалі класы да рамонту, фарбавалі парты і падлогу, палолі клумбы…
Настаўнік Г.Д.Балтрамяюк на час адпачынку дырэктара выконвае ягоныя абавязкі. Генадзь Данілавіч з ліку тых педагогаў, што некалі хадзілі ў Ленінскую СШ у якасці вучняў, а цяпер ужо чвэрць веку сам выкладае ў ёй фізічную культуру. Таму адносіны да роднай школы ў яго асаблівыя.
— Наша школа — адна з буйнейшых у раёне, — гаворыць ён, — у навучальным годзе яе наведвалі 282 вучні, плошчы вялікія — працы ўсім хапае. Прымаем з удзяч-
насцю ўсялякую дапамогу, напрыклад, сённяшнія выпускнікі на расстанне падаравалі музычныя прыстасаванні, а яшчэ, паводле шматгадовай традыцыі, — па тры ружы кожны ў знак павагі і любові да роднай альма-матар.
Аднак, зразумела, найбольш важкая падтрымка — з раённага бюджэту. Аддзелам IMG_2158адукацыі, спорту і турызму райвыканкама цэнтралізавана выдаткаваны сродкі на рамонтныя работы. Каб родная школа яшчэ больш прыгажэла, значную дапамогу аказваюць і бацькоўскія камітэты.
“Фронт” работ пашыраецца: рамантуюць школьную мэблю, мяняюць асвятленне ў чатырох пачатковых класах, фарбуюць, клеяць шпалеры ў кабінетах. Спартыўная і абедзенная залы ўжо завершаны, а днямі заззяе новымі свежымі фарбамі і кухня.
Не першы год у Ленінскай школе вучацца зарабляць грошы, папаўняючы спецрахунак. Дзеля гэтага вучні збіраюць металалом і макулатуру, ёсць прыбытак і са школьнага агарода, дзе вырошчваюць, а затым гандлююць расадай, садавінай, гароднінай. Гэта дазваляе зрабіць больш таннымі абеды і прыдбаць карысныя для школы рэчы. Такія, як сучасная бензакасілка, тэлевізар, ноўтбук, спартыўны інвентар.
Той, хто пабывае ў гэтай школе, адразу заўважыць вялікую колькасць кветак, што красуюцца не толькі ўнутры будынка, але й на школьным двары. Адказная за кветнікі лабарантка Алена Сілюк стараецца, каб краскі радавалі вока. У школе сур’ёзна заняліся вырошчваннем расады кветак, дзеля гэтага побач з вялікай цяпліцай вырасла новая, пабудаваная ўласнымі сіламі і пры дапамозе СВК “Рагазнянскі” (старшыня Аляксандр Семянюк).
У штодзённых зменах да лепшага — неацэнная заслуга тэхнічных работнікаў школы. Намеснік дырэктара ў адміністрацыйна-гаспадарчай частцы Г.Ф.Пратасюк падкрэсліла іх зладжанасць і акуратнасць у працы:
— Штодня яны тут. Якасна і хутка выконваюць усе даручэнні. Працуюць з агеньчыкам.
Відаць, таму з вялікім задавальненнем пералічвала Галіна Фёдараўна імёны сваіх падначаленых: рабочага Васіля Мікалаюка, гардэробшчыц Таццяны Баранчук і Марыі Вараб’ёвай, тэхработніц Іны Данілюк, Наталлі Ігнацюк і чатырох Валянцін: Масейка, Піліпук, Мікалаюк і Ламака.
Усё ж нездарма летнюю пару вобразна клічуць “пятай школьнай чвэрцю”. Дзіцячыя галасы гучаць і на прысядзібным участку — у разгары працоўная практыка.
Адпаведна графіку, вучні сярэдняга звяна пад наглядам педагогаў займаюцца праполкай, зборам вішань, чорных парэчак, працуюць у школьным садзе, каб на працягу ўсяго вучэбнага года можна было ласавацца дарункамі шчодрага лета. Толькі пара дзён без дажджу, а зямля ўжо просіць вільгаці. І працавітых рук — дарослых і дзіцячых.
Анатоль БЕНЗЯРУК.
На здымках: у школьнай цяпліцы — выхавальніца групы падоўжанага дня С.Г.Здзярук, якая выконвае зараз абавязкі загадчыцы на прышкольным участку;
школьную практыку
праходзяць дзесяцікласнікі Андрэй Гурскі і Яўген
Мацвяюк;
 ужо дваццаты год працуе на рамонце школы тэхработнік В.П.Мікалаюк.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top