Ваенная прафесія ў яго дызеліст-электрык

Ваенная прафесія ў яго дызеліст-электрык

ОлесюкПрайшоў год з таго часу, як жабінкаўскі хлопец Уладзімір Алясюк атрымаў позву на службу ва Узброеныя Сілы Беларусі, а таксама і блаславенне святара, праслухаў наказы ў дарогу ветэранаў, бацькоў. Нядаўна быў у салдацкім водпуску, які, канечне, меў за бездакорнае выкананне нарматываў у фізічнай падрыхтоўцы, упэўненае валоданне зброяй і выдатныя навыкі як дызеліста-электрыка. Ад працы энергамеханічнага аддзялення, дзе непасрэдна служыць ваш зямляк, залежыць забеспячэнне электраэнергіяй ваеннай тэхнікі, у прыватнасці, зенітнага ракетнага комплекса С-300. Ваеннаслужачыя, іх тут трое, забяспечваюць бесперапыннае энергасілкаванне ўсіх яго сістэм пры любой сітуацыі. Дыслацыруецца падраздзяленне дывізіёна ў вёсцы Малая Курніца, маладыя байцы ахоўваюць паветраную прастору дзяржаўнай мяжы Беларусі.
Адным з лепшых дызелістаў-электрыкаў першага зенітнага ракетнага дывізіёна 115 зенітнага ракетнага палка з’яўляецца яфрэйтар Уладзімір Алясюк. Нарадзіўся ён у Жабінцы. Пасля паспяховага заканчэння другой гарадской школы прадоўжыў вучобу ў Пружанскім аграрна-тэхнічным каледжы, дзе атрымаў спецыяльнасць тэхніка-электрыка. З выбарам прафесіі, як прызнаецца малады чалавек, ваганняў наогул не было. Ягоны тата Уладзімір Васільевіч працуе манцёрам-вадзіцелем у Жабінкаўскім раёне электрасетак, і хлопец вырашыў як і старэйшы з Алесюкоў быць спецыялістам-электрыкам. Гады вучобы праляцелі непрыкметна. Паводле размеркавання навучальнай установы ён вярнуўся на сваю маленькую радзіму, уладкаваўся электрыкам у ААТ “Жабінкаўскі”, дзе й працаваў да вайсковай службы.
Хлопцы, якія ведаюць і разбіраюцца ў тэхніцы, запатрабаваныя ў арміі. Знайшлася цікавая і карысная справа і для жабінкаўца Уладзіміра, згадзілася грамадзянская спецыяльнасць. Прабыў хлопец два тыдні на спецыяльных ваенных зборах і прызначылі  дызелістам-электрыкам. Асвоіць гэтую спецыяльнасць яму дапамагалі веды, атрыманыя ў каледжы. Паводле слоў начальніка энергамеханічнага аддзялення капітана Уладзіміра Качко, салдат дысцыплінаваны, працавіты, вытрыманы, не дапускае ніякіх парушэнняў, паводзіць сябе дастойна. “Давераную тэхніку ўтрымлівае ў спраўнасці. Прыемна, што ўчарашнія хлопцы паспяхова спраўляюцца з усім тым, што для іх рыхтуе армія”, — зазначыў капітан.
Дарэчы, камандзірам аддзялення, дзе служыць У.Алясюк, з’яўляецца Сяргей Бялоў, таксама нараджэнец Жабінкаўшчыны, а наогул у дывізіёне служыць пяцёра хлопцаў-землякоў. Усе яны надзейныя сябры, гатовыя заўсёды прыйсці на дапамогу сваім саслужыўцам, што цэніцца і паважаецца ў салдацкім асяродку.
У лістападзе служба Уладзіміра Алесюка закончыцца. Дома яго чакаюць самыя блізкія людзі — мама і тата. Наталля Анатольеўна прызналася: “Вовачка ў нас адзіны сынок. Вядома, чакаем з нецярпеннем. Няхай даслужвае ў здароўі і сумленна выконвае свой абавязак перад Радзімай”.
Дзмітрый ПЕРКАВЕЦ,  нам. камандзіра дывізіёна па ідэалагічнай рабоце, капітан.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top