Усеагульны кантроль — справа ўчарашняя

Усеагульны кантроль — справа ўчарашняя

IMG_0793Інтэрв’ю начальніка інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў у Жабінкаўскім раёне Любові Іванаўны Ярмашук.

— У прафесійнае свята прынята падводзіць вынікі зробленага, каб прааналізаваць, і калі гэта неабходна, скарэкціраваць далейшую дзейнасць. Любоў Іванаўна, раскажыце, калі ласка, як папаўняецца наш “раённы кашалёк” падаткамі?
— За шэсць месяцаў сёлета ў кансалідаваны бюджэт раёна паступіла 58,5 мільярда рублёў, у тым ліку ў раённы — 66 мільярдаў. У фарміраванні яго даходаў прынялі ўдзел 432 арганізацыі, 466 індывідуальных прадпрымальнікаў і 11,8 тыс. фізічных асобаў па сямі асноўных даходных крыніцах: падаходны і зямельны падатак, пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання, адзіным падатку з ІП і з іншых фізічных асобаў, экалагічным, адзіным для вытворцаў сельгаспрадукцыі і на здабычу прыродных рэсурсаў.
— Якія прадпрыемствы ў раёне ўносяць значны ўклад у папаўненне бюджэту?
— Гэта ААТ “Жабінкаў-скі цукровы завод”і “Жабін-каўскі камбікормавы завод”, ПМК-10, ПМК-19, дыстанцыя пуці, АДА “Ваш Выбар Плюс”, ПЗП “Катоні компані”, фермерская гаспадарка “Яквіл”.
— Не сакрэт, што малому бізнесу ў нас надаецца асаблівая ўвага. А якая яго роля ў фарміраванні бюджэту?
— У раёне сёння налічваецца 161 суб’ект малога бізнесу і 466 індывідуальных прадпрымальнікаў. Ад іх у бюджэт паступіла плацяжоў на суму 5,8 мільярда рублёў, што на 1,4 мільярда больш чым за адпаведны леташні перыяд. Падатковыя паступленні ад прадпрымальнікаў склалі 2,8 млрд. руб. і павялічыліся адпаведна на 0,5 млрд. руб. Аднак, лічу, што рэзервы работы з суб’ектамі малога бізнесу не вычарпаныя. У гэтым плане мы праводзім сістэматычную работу з тымі, якія зарэгістраваліся, але не пачалі сваю дзейнасць і, зразумела, не плацяць падаткі, між тым, як і з тымі, якія робяць гэта час ад часу. Асноўнае, на што звяртаюць увагу нашы інспектары, — паўната адлюстравання атрыманай выручкі індывідуальнымі прадпрымальнікамі, арганізацыямі ў сферы рознічнага гандлю, а таксама выяўленне выпадкаў выплаты зарплаты “ў канвертах”.
— Як вы лічыце, што неабходна зрабіць, каб плацельшчыкі не толькі ўсведамлялі, але і добрасумленна выконвалі падатковае заканадаўства?
— Напэўна, у першую чаргу мы абавязаны сфарміраваць у нашых грамадзян павагу да законаў краіны, па якіх яны проста абавязаны жыць. Падатковая інспекцыя працуе над тым, каб данесці да кожнага грамадзяніна ўсведамленне важнасці ўплаты падаткаў, бо дзяржаўны бюджэт — адна з асноўных крыніц дабрабыту ўсіх нас. Наша сумесная задача з плацельшчыкамі — забяспечыць правільны падлік, своечасовасць і паўнату ўплаты падаткаў у бюджэт. З гэтай мэтай работнікі інспекцыі рэгулярна праводзяць нарады з плацельшчыкамі, “прамыя тэлефонныя лініі”, індывідуальныя гутаркі. Толькі дзякуючы растлумачальнай рабоце сёлета падат-каплацельшчыкі дадаткова ўнеслі ў бюджэт каля 400 млн. руб. У выніку што-дзённай і карпатлівай працы ўплата падаткаў для многіх (і, думаю, гэта не перабольшванне) стала нормай жыцця, прывычнай і зразумелай справай, якая выхоўвае пачуццё адказнасці.
— Любоў Іванаўна, ці можам мы сёння гаварыць, што кантрольная работа падатковай інспекцыі пастаянна ўдасканальваецца.
— Гэта сапраўды так. Акцэнт робіцца, каб надаць нашай працы папераджальны характар, больш выкарыстоўваць прафілактычныя меры, а ў выніку, каб нашы грамадзяне не парушалі падатковае заканадаўства. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта краіны “Аб некаторых мерах ва ўпарадкаванні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь” камерцыйным прадпрыемствам і індывідуаль-ным прадпрымальнікам, якія дапусцілі зніжэнне выручкі, заработнай платы, накіроўваюцца паведам-ленні аб падачы дадатковай інфармацыі, растлумачэнняў альбо ўнясення змяненняў і дапаўненняў у падатковыя дэкларацыі. У выніку 5 з кожных 10 суб’ектаў гаспадарання накіравалі нам удакладненыя дэкларацыі з даплатай плацяжоў у бюджэт. Такім чынам, дзякуючы адмове ад усеагульнага кантролю і арыентацыі на кантрольную работу ў зонах рызыкі, скарацілася колькасць праверак. За шэсць месяцаў іх праведзена 68, даналічана ў бюджэт 490 млн. руб., арыштавана таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў на суму 770 млн. руб. Пры гэтым работнікі інспекцыі право-дзяць шмат маніторынгаў дзейнасці суб’ектаў гаспадарання, аналізуюць базы дадзеных, якія накіроўваюць мытныя органы, ДАІ, фонд сацабароны. Іншымі словамі, плацельшчыкам, якія маюць стабільную дынаміку росту аб’ёмаў вытворчасці, рэалізацыі тавараў, працуюць рэнтабельна, павялічваюць колькасць працуючых, забяспечваюць дастойны заробак і пры гэтым добрасумленна выконваюць свае падатковыя абавязацельствы, інспекцыя практычна не назаляе.
— Сярод плацельшчыкаў падаткаў нямала і простых грамадзян. Як працуеце з імі?
— Адзначу, што яны практычна ўсе (а ў раёне амаль 12 тысяч плацельшчыкаў) да 15 лістапада выплачваюць падатак на нерухомасць і зямельны. Дзякуй ім за добрасумленнае выкананне сваіх абавязкаў, а таксама за разуменне важнасці дзяржаўнай задачы: умацаванне эканомікі раёна — наша агульная справа.
— Любоў Іванаўна, скажыце, калі ласка, ці выкарыстоўваюць вашы спецыялісты ў рабоце новыя тэхналогіі?
— Калі вы маеце на ўвазе паператворчасць, дык заўважу, што камп’ютарызацыя цвёрда ўвайшла ў нашу дзейнасць. Падачу ў электронным выглядзе падатковых дэкларацый у раёне ажыццяўляюць 295 юрыдычных асобаў і 167 ІП. Плацельшчыкі могуць атрымліваць ад інспекцыі ўсю неабходную інфармацыю пра свой электронны адрас: ад растлумачэння падатковага зака-надаўства да правільнага запаўнення і адпраўлення падатковых дэкларацый. Сёння ёсць усё неабходнае да масавага прыцягнення плацельшчыкаў, у тым ліку і грамадзян, у сістэму электроннага дэкларавання. За гэтым будучае і наладжванне прафесійных, пісьмовых узаемаадносін з імі.
У канчатковым выніку ад падатковай інспекцыі пры пераадоленні негатыўных тэндэнцый у эканоміцы краіны таксама шмат залежыць. Для павышэння эфектыўнасці збору падаткаў мы абавязаны ацаніць прычыны, якія стрымліваюць рост паступленняў у бю-джэт, і знайсці спосабы мінімізацыі іх негатыўнага ўплыву. Зразумела, што асновай эфектыўнай работы падатковай інспекцыі з’яўляецца прафесіяналізм, кампетэнтнасць і адказнасць работнікаў.
Галоўнае, што ўсе нашы супрацоўнікі неабыякавыя да сваёй справы. Толькі добрыя словы заслугоўваюць начальнік аддзела ўліку, справаздачнасці і эканамічнага аналізу Людміла Віктараўна Валасюк і намеснік начальніка аддзела ІП і фізічных асобаў Маргарыта Аляксееўна Прыступа, а таксама наша маладая калега галоўны юрысконсульт Наталля Мікалаеўна Гардзіцкая. Прыемна, што бездакорная праца многіх з іх годна ацэньваецца. Так, да сёлетняга прафесійнага свята галоўны спецыяліст Віталь Мікалаевіч Грыцук узнагароджаны Ганаровай граматай інспекцыі МПЗ у Брэсцкай вобласці, а галоўнаму бухгалтару Іне Віктараўне Пухавай аб’яўлена Падзяка нашага міністра.
Напярэдадні Дня работнікаў падатковай службы хачу выказаць нашым плацельшчыкам па-дзяку за добрасумленнасць і адказнасць, разуменне і імкненне да партнёрскіх узаемаадносін, а калегам і ветэранам сістэмы шчыра жадаю моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях.
Гутарыла Святлана МІКАЛАЕВА.
На здымку: галоўны бухгалтар Іна Віктараўна Пухава і галоўны спецыяліст Віталь Мікалаевіч Грыцук.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top