Untitled-13Помнік абнавіўся

Усе найбольш значныя дзяржаўныя мерапрыемствы ў Жабінцы праводзяцца на вуліцы Кірава каля помніка загінулым воінам і партызанам. Сёлета ён быў абноўлены, таму што за 30 гадоў існавання бетонная скульптура воіна-вызваліцеля, як адзначыла спецыяльна створаная камісія, прыйшла ў нягоднасць. Было вырашана да Дня Незалежнасці і 70-ых угодкаў вызвалення Беларусі замяніць помнік на новы, выраблены з сучасных матэрыялаў. Сіламі ЖКГ была створана праектная дакументацыя, праведзена ўзгадненне з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, паколькі помнік унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Работы абышліся раённаму бюджэту ў 204 мільёны рублёў, выкананы яны брэсцкай фірмай “АртІнтэр’ер”, мантаж праведзены камунальнікамі.

У цэнтры ўвагі — умовы працы

Як наладжаны ўмовы працы і быту работнікаў — пытанне, якое заўжды ў цэнтры ўвагі спецыялістаў ДУ “Жабінкаўскі райЦГЭ”. На гэты раз яны праверылі прадпрыемства прыватнай структуры — ТАА “Стылон”. Тут працуюць амаль чатыры дзясяткі чалавек, якія зай-
маюцца вырабам лабараторнай і вытворчай мэблі з нержавеючай сталі. Устаноўлена, што наймальнікам не праводзіліся атэстацыя і комплексная ацэнка ўмоў працы рабочых месцаў, лабараторны кантроль паветра працоўнай зоны, не ўсім своечасова выдавалася спец-аддзенне, не наладжана яго цэнтралізаванае мыццё. Сярод мінусаў адзначана таксама, што бытавыя памяшканні прадпрыемства не абсталяваны ў адпаведнасці з санітарна-гігіенічнымі патрабаваннямі. Вынесены прадпісанні аб ухіленні парушэнняў, а дырэктар ТАА “Стылон” аштрафаваны на 10 базавых велічыняў.

Аздараўленчая кампанія  ў разгары

Як паведаміла галоўны спецыяліст прадстаўніцтва “Брэсцкае абласное ўпраўленне рэспубліканскага цэнтра аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння” ў Жабінкаўскім раёне Алеся Мікалаеўна Рэбякеўша, усяго ў чэрвені на базе ўстаноў адукацыі аздаравілася 909 школьнікаў. Яны адпачывалі ў кругласутачных лагерах, з дзённым знаходжаннем, летніках працы і адпачынку. Шасцёра хлопчыкаў і дзяўчынак паправілі сваё здароўе ў санаторыях “Баравічок”, “Случ” і “Друскінінкай” (Літва), а таксама ў салігорскай рэспубліканскай бальніцы “Спелеалячэнне”.
З 4 па 12 ліпеня ў Брэсцкім ліцэі імя Машэрава працаваў профільны кругласутачны лагер для здольных дзяцей. Там адпачывалі і юныя жабінкаўцы: навучэнцы ліцэя Вольга Грэтчанка, Уладзімір Тарасевіч, Ангеліна Арлова, Варвара Прановіч, Паліна Шэлюх, Вераніка Кузьміч і вучань трэцяй гарадской школы Віталь Семянюк.
У другой палове ліпеня і ў жніўні (ІІІ і ІV змены) дзеці будуць адпачываць у кругласутачных загарадных летніках.

Веданне мовы на ўсе сто!

Скончылася цэнтралізаванае тэсціраванне, ідзе выдача сертыфікатаў. Як паведаміла намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Кацярына Мікалаеўна Сіда, выпускнікі жабінкаўскіх навучальных устаноў паказалі нядрэннае веданне прадметаў. “Залатыя” медалісткі ліцэя Настасся Сідорка набрала 100 балаў па рускай мове, Дар’я Масяйчук — 95 балаў па рускай мове і столькі ж па англійскай. Выдатнае веданне грамадазнаўства паказала выпускніца трэцяй гарадской школы Вольга Дарошка — 98 балаў.

Справы “Белай Русі”

Паводле слоў старшыні раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” А.П.Апекунова, зараз раённая арганізацыя аб’ядноўвае 565 чалавек, якія ўваходзяць у 32 пярвічкі, найбольш масавыя з іх — райвыканкама, камбікормавага завода, школы-інтэрната, жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Намаганнямі сяброў “Белай Русі” ў першым паўгоддзі ўручаліся падарункі ветэранам вайны, адбылася рэспубліканская акцыя “Белая Русь” з любоўю да дзяцей”, прымеркаваная да Дня Незалежнасці. Як падкрэсліў Аляксандр Пятровіч, арганізацыя заўсёды актыўна ўдзельнічае ў грамадска-палітычных справах раёна і ўсёй краіны, прынамсі, у выбарах розных узроўняў. Так, сёлета ў складзе раённага Савета дэпутатаў створана дэпутацкая група “Белай Русі”, з 11 членаў арганізацыі, што маюць мандаты народнага выбранніка.

Пажараў стала менш
За шэсць месяцаў бягучага года на тэрыторыі Жабінкаўскага раёна зарэгістравана 17 пажараў. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага на пяць менш. Агнём пашкоджана дзевяць пабудоў і знішчана дзве, згарэў адзін аўтамабіль. Матэрыяльныя страты склалі амаль 170 млн. руб. Пажары былі выкліканы неасцярожным абыходжаннем з агнём, парушэннем правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прыбораў, а таксама правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top