Встреча спустя 55 лет

Встреча спустя 55 лет

55 гадоў пасля школы
Калі сустрэчы выпускнікоў школ адбываюцца ў першыя пяці-дзесяцігоддзі, то часцей размова заходзіць пра тое: кім стаў у жыцці, ці абзавёўся сям’ёй, куды лёс закінуў, ці ў радасць праца… А калі праз 55 гадоў? Пра гэта паспрабавалі даведацца ў аднаго з арганізатараў такой сустрэчы Канстанціна Кірылавіча Андраюка, якая адбылася ў адну з нядзеляў жніўня.
— У далёкім 1955 годзе ў першай гарадской школе выпускалася тры класы, — гаварыў Канстанцін Кірылавіч. — Чалавек пад дзевяноста. У будучым большасць з іх атрымала вышэйшую ці сярэднюю спецыяльную адукацыі, уладкавалася на працу ў розных галінах народнай гаспадаркі. Былі сярод нас навуковыя супрацоўнікі, настаўнікі, інжынеры, чыгуначнікі, ваенныя, бібліятэкары, сувязісты… Аляксей Казак, напрыклад, дасюль працуе ў Маскве. Ён намеснік дырэктара па навуцы на адным з прадпрыемстваў; Яраслаў Пархоцік працяглы час працаваў у расійскай авіяцыі, цяпер вярнуўся на Брэстчыну; Ларыса Валасюк, Марыя Якімук, Марыяна Кавальчук і Ніна Цаль — педагогі, якія многія гады свайго жыцця прысвяцілі навучанню і выхаванню маладога пакалення; Галіна Машуніна па спецыяльнасці канструктар, дасюль працуе і жыве ў Маскве…
Сустрэчы, сустрэчы… Папярэдняя была пяць гадоў назад. Сённяшняя сабрала крышачку больш дваццаці чалавек. Некаторыя не змаглі прыйсці, іншых няма сярод нас, у тым ліку ніводнага настаўніка. Сабраліся ля былога будынка школы і, як заўсёды, пачаліся ўспаміны. З вуснаў то аднаго, то другога чулася: “ А памятаеце…” І быў яшчэ здымак на памяць.
Успаміны пра школу, педагогаў, свавольствы, рамантычнасць і ўзнёсласць кахання прадоўжыліся ў кафэ “Маладзёжнае”. Усе, хто прыйшоў на гэтую сустрэчу, удзячныя лёсу, што дажылі да яе. Яна ж падаравала ім незабыўныя хвіліны радасці ад успамінаў пра мінулае, сучаснае.
Л.КОСЦІНА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top