Прамысловасць
Статыстыка прамысловасцi

Прамысловасць

Статыстыка прамысловасцiУ студзені-снежні 2009 года прамысловымі прадпрыемствамі раёна выраблена прадукцыі (работ, паслуг) у фактычных адпускных цэнах (з улікам кошту давальніцкай сыравіны) на 357861 млн. рублёў. Удзельная вага яе ў абласным аб’ёме вытворчасці прамысловай прадукцыі склала 3,6%, у аб`ёме вытворчасці спажывецкіх тавараў вобласці —5,1%.
Аб`ём вытворчасці прадукцыі ў супастаўных цэнах зменшыўся ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага гола на 0,08%. Знізілі яго ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод”, СТДА “Ваш выбар плюс”, у выніку чаго недададзена прадукцыі на 19199 млн.рублёў.
Запасы гатовай прадукцыі перавысілі сярэднемесячны аб`ём вытворчасці на прамысловых прадпрыемствах летась у 3,6 раза (у 2008 — у 5,3). Запасы цукру-пяску перавысілі сярэднемесячны яго выпуск у 4,2 раза (пазалетась — у 5,4).
Новай прадукцыі, якая была асвоена ў мінулым годзе, прадпрыемствамі раёна выпушчана ў бягучых цэнах на 2964 млн. рублёў. Удзельная вага яе ў агульным аб`ёме вытворчасці склала 0,9% (у 2008 годзе—0,8%).
За студзень-снежань 2009 г. спажывецкіх тавараў выраблена на 262934 млн.рублёў, што на 5,7% менш, чым за адпаведны перыяд летась. Зменшылася вытворчасць прадуктовых тавараў на 5,8%, не прадуктовых — на 3,6%. З важнейшых відаў вытворчасць цукру-пяску зменшылася на 5%, павялічылася вытворчасць камбікармоў — на 17,2, паліўных брыкетаў —на 17,3%, хлеба і хлебабулачных вырабаў – на 0,7%.
Г.КАЗАК, начальнік аддзела статыстыкі Жабінкаўскага раёна.

Г.КАЗАК, начальнік аддзела статыстыкі Жабінкаўскага раёна.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*