Святлана Вітальеўна Лысенка нарадзілася
8 снежня 1972 года ў Мінску. Вучылася ў першай гарадской школе г.Жабінка. Паступіла ў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.С.Пушкіна, а ў 1994 годзе закончыла яго. Атрымала спецыяльнасць настаўніка беларускай мовы, літаратуры і гісторыі. Дыпламаваным спецыялістам прыйшла ў родную школу. Настаўнічала, была намеснікам дырэктара СШ №1. У Жабінкаўскім райвыканкаме на розных пасадах працуе з 2003 г. па сённяшні дзень: загадчыца раённага архіва па асабовым складзе; вядучы спецыяліст, затым — галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы; намеснік начальніка — загадчык сектара культуры аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі. З 1 ліпеня 2014 г. назначана начальнікам гэтага аддзела.
Замужам. Муж Іван Іванавіч — прадпрымальнік. У сям’і двое дзяцей — сын Іван і дачка Лідзія.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.