Цукравары на сталічнай сцэне

Цукравары на сталічнай сцэне

CIMG368220-21 чэрвеня з ініцыятывы кіраўніцтва БДКХП “Белдзяржхарчпрам” на базе Палаца чыгуначнікаў у Мінску адбыўся семінар-конкурс мастацкай самадзейнасці арганізацый, якія ўваходзяць у склад канцэрна. Агляд прысвячаўся 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Удзел у ім прынялі 28 прадпрыемстваў галіны.
Творчы калектыў клуба ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” паказаў 20-хвілінную разнажанравую праграму і дастойна зарэкамендаваў сябе на рэспубліканскім узроўні. У гутарковым жанры выступалі ветэран працы Марыя Ануфрыеўна Пташынская і намеснік начальніка ЦЭЦ Сяргей Яраслававіч Пратасевіч. Арыгінальны — быў прадстаўлены наватарскім нумарам з ліхтарыкамі, харэаграфія — нумарам “Купалінка” ў выкананні работніц прадпрыемства. Па выніках конкурсу за высокі ўзровень выканаўчага і мастацкага майстэрства кіраўнік вакальнага гуртка клуба Галіна Міцковіч удастоена ганаровага звання “Лепшы саліст-вакаліст”, а ансамбль народнай песні “Раздолле” заняў трэцяе месца ў намінацыі “Лепшы народны ансамбль”. Віншуем пераможцаў і жадаем ім новых творчых вышыняў.
Вольга ГАРДЗЕЙЧЫК, мастацкі кіраўнік клуба цукровага завода.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top