“Дарогамі вызваліцеляў”

“Дарогамі вызваліцеляў”

IMG_0508Маршрут абласной акцыі “Дарогамі вызваліцеляў”, прысвечанай 70-ай гадавіне вызвалення Беларусі, пралёг праз Жабінку.
Мэты яе высакародныя: увекавечыць светлую памяць адважных сыноў і дачок Беларусі, што склалі свае галовы за незалежнасць нашай зямлі, падтрымаць гераічныя традыцыі абаронцаў Айчыны.
Акцыя стартавала 23 чэрвеня ў Брэсце. За пяць дзён прадстаўнікі абласных саветаў ветэранаў і Добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту, ГА IMG_0514“Беларускі саюз афіцэраў”, “БРСМ” і “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, абласнога ваенкамата, мемарыяльнага комплекса “Брэсцкая крэпасць-герой” і галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі аблвыканкама наведалі ўсе без выключэння раёны Брэстчыны.
27 чэрвеня а 10-ай гадзіне раніцы ўдзельнікі акцыі былі ў Жабінцы. Тут, ля помніка загінулым воінам і партызанам, ладзіўся мітынг. Пачаўся ён з музычнай кампазіцыі і верша “Пра чатыры ямбы”, які напісаў і выканаў жабінкавец Вячаслаў Фядотаў. З удзячным словам за шчырую памяць і дапамогу ў патрыятычнам выхаванні моладзі звярнулася да гасцей намеснік старшыні IMG_0500райвыканкама Ала Ануфрыюк.
У сваёй прамове старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Васіль Шышчыц, між іншым, спыніўся на трагічным лёсе вёскі Драмлёва, спаленай разам з жыхарамі 11 верасня 1942 года. Ягоныя словы пераклікаліся з думкамі ўдзельніцы вайны і партызанскага руху Таісіі Козыр-Паўлоўскай:
— Мы перамаглі страшную гадзіну. Тут гаварылася пра ахвяры вайны — пра знішчаную вёску, у якой згарэла шмат дзяцей. І я падобнае перажыла ў маленстве, калі на маіх вачах карнікі знішчылі маленькага брата, якому не было яшчэ і трох гадоў, расстралялі бацьку і маці, старэйшую сястру… Выратавалася толькі я, каб далучыцца ў свае 13 гадоў да партызанскага атрада.
Жанчына звярнула ўвагу і на добрыя змены, што адбываюцца ва ўсёй краіне, у тым ліку ў нашым горадзе.
— Дарагія добрыя мае беларусы! — гаварыла ветэран. — Я не здарма кажу пра дабрыню, бо без падтрымкі нашых добрых людзей не было б партызанскага руху, без іх працавітасці не адрадзілі б край. 30 гадоў таму, я наведвала Жабінку, памятаю ранейшы час, аднак цяпер такое ўражанне — нібыта яе памылі. У такім горадзе хочацца жыць! У нас зямлі ўсім хопіць. Нара-джайце дзяцей, каб было больш беларусаў: гэта ж запавет ад Прэзідэнта!
Напрыканцы Таісія Мікалаеўна перадала ў дар Жабінкаўскай раённай ветэранскай арганізацыі сваю аўтабіяграфічную кнігу.
На змену прозе зноў прыйшлі верш і песня пад гітару — у выкананні воіна-афганца падпалкоўніка Уладзіміра Цымбаева.
А потым — як заўжды бывае — і словы, і спевы перарвала хвіліна маўчання. Адзін толькі вецер, што развяваў языкі Вечнага агню, падхопліваў, ператвараў у рэха трагічны голас метранома. Тужлівая мелодыя суправаджала ўскладанне кветак да помніка і пліт з імёнамі загінулых салдат Вялікай Айчыннай вайны.
Анатоль БЕНЗЯРУК.
На здымках: Жабінка сустракала ўдзельнікаў акцыі “Дарогамі вызваліцеляў”.
Фота Ірыны ЖУК.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top