Ожидая автолавку

Ожидая автолавку

У чаканні аўталаўкі
Бліжэй да поўдня кожны панядзелак паблізу маёй хаты бывае людна. Некалі тут укапалі ў зямлю лаўку. Хата ў самым пачатку вёскі, таму аднавяскоўцы, найчасцей пажылыя пенсіянеры, збіраюцца ў чаканні аўталаўкі. Для нас, людзей у гадах, проста неабходна, каб былі ў асартыменце мука і каўбасы, крупы і агародніна, іншыя прадукты. Таму неацэнную паслугу аказвае стрыганчукам ды жыхарам Задзерця, Пятровічаў Жабінкаўскае спажывецкае таварыства, калі накіроўвае ў вёскі аўталаўку №2.
Магазін на колах працуе спора дзякуючы ў першую чаргу Аксане Фёдараўне Давідзенка. Прадавец — маладая жанчына, а наколькі ветлівая і выхаваная! Абслугоўвае заўсёды з усмешкай, абавязкова патлумачыць пра цэны на тавары, кожнаму не пашкадуе сказаць цёплае слова, нават поглядам баіцца пакрыўдзіць прадаўца. Таму не нарадуюцца старыя людзі на свайго гандлярку.
Другі раз у тыдзень аўталаўка прыходзіць пасля абеду ў чацвер. Вадзіцель Уладзімір Васільевіч Адзінец сваю справу выконвае выдатна: не памятаю, каб ён затрымліваўся, бо ведае, як чакаюць вяскоўцы яго машыну. Мне ўжо 75 гадоў, цяжка хадзіць стала па белым свеце. Аднойчы Валодзя паглядзеў на маю старэчую хаду, моўчкі падхапіў сумачку з купленымі прыпасамі і паднёс да ганка. Гэтак робіць і дасюль…
Ведаю, што да маіх слоў далучацца многія стрыганчукі, таму ад душы кажу: дай Бог здароўя маладым, якія клапоцяцца аб старасці.
В.ГАЎРЫЛОВІЧ, в.Стрыганец.
На здымку: прадавец А.Ф.Давідзенка.
Фота І.Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top