Падарунак жабінкаўцам ад “Белтэхагляду”

Падарунак жабінкаўцам ад “Белтэхагляду”

IMG_0321Здаецца, зусім нядаўна на ўскрайку Жабінкі паміж кварталам індывідуальнай забудовы “Паўднёвы” і аўтазаправачнай станцыяй “Белнафтахім”, што на вуліцы Міру, быў забалочаны ўчастак. Мінулай вясной сюды прыйшлі будаўнікі, разгарнулася ўзвядзенне аб’екта, якога так доўга чакалі жабінкаўцы, — дыягнастычнай станцыі.
IMG_0328Напэўна, раней існаванне яе ў такім невялікім раёне лічылася немэтазгодна і затратна. Аднак час унёс свае карэктывы. Па-першае, у краіне актыўна развівалася служба “Белтэхагляду” (дарэчы, ёй больш чым 10 гадоў). Па-другое, транспарта на дарогах усё прыбаўляецца і прыбаўляецца. На сённяшні дзень у нашым раёне звыш 13 тыс. аўтамашын, з іх больш чым 11 тыс. — уласныя. Вядома, жаданне IMG_0341вадзіцеляў — праходзіць тэхагляды аўто на месцы, у сваім горадзе. У апошнія гады гэтую праблему знімала перасоўная станцыя, якая часова “пасялялася” на тэрыторыі райсельгастэхнікі.
…І вось нарэшце дачакаліся. Урачыстае адкрыццё ў Жабінцы дыягнастычнай станцыі № 222 філіяла УП “Белтэх-агляд” Брэсцкай вобласці з сімвалічным перарэзваннем чырвонай стужкі было арганізавана 18 чэрвеня. IMG_0301 копияНачальнік філіяла С.М.Харковіч расказаў, як, яшчэ ў 2010 годзе, разам з былым старшынёй райвыканкама М.В.Токарам падбіралі месца пад будучы аб’ект. Спыніліся на гэтым. Праўда, у геалагічным плане вельмі няпростым, бо давялося дадаткова завезці сюды 5,5 тыс. кубічных метраў грунту. Але справа таго была вартая, падкрэсліў Сцяпан Міхайлавіч.
Дырэктар Рэспуб-ліканскага ўнітарнага сэрвіснага прадпрыемства “Белтэхагляд” А.С.Пашкевіч пажадаў жыхарам горада і раёна, каб знайшлі тут цудоўнае абслугоўванне, адчулі карысць ад гэтага аб’екта, і, седзячы за рулём свайго аўтамабіля, былі ўпэўненыя ў яго надзейнасці ў складанай дарожнай сітуацыі.
— З уводам гэтай дыягнастычнай станцыі пад нумарам 222 у Жабінцы мы практычна “закрываем” сеткай стацыянарных аб’ектаў усе раёны Брэсцкай вобласці, — сказаў ён. — Ніводзін іншы рэгіён краіны не мае такой тэндэнцыі развіцця. І сёння Брэстчына — прыклад для іншых. А жабінкаўская станцыя стане пілотным праектам, які будзем укараняць у астатніх 28 раёнах краіны, дзе абслугоўванне вядуць мабільныя станцыі.
Будаўніцтва дыягнастычнай станцыі з’явілася правільным рашэннем і кіраўніцтва “Белтэхагляду”, і мясцовай улады, адзначыў старшыня райвыканкама Ф.Ф.Каланчук і выказаў надзею, што яна будзе запатрабавана не толькі ў жабінкаўцаў, але й у жыхароў абласнога цэнтра і суседніх раёнаў. Тым больш, што Жабінка згодна з Указам Прэзідэнта, стала спадарожнікам Брэста.
Начальнік АДАІ Жабінкаўскага РАУС А.А.Мядзведзь мяркуе, што цяпер павысіцца бяспека дарожнага руху, а гарантам гэтага будзе цеснае супрацоўніцтва іх службы з работнікамі станцыі.
Сваё праваслаўнае духоўнае слова сказаў і настаяцель Свята-Пакроўскага храма айцец Сергій і пажадаў, у прыватнасці, каб усе наведвальнікі гэтай станцыі засталіся задаволеныя работай персаналу.
Сімвалічны ключ уручаецца начальніку дыягнастычнай станцыі Д.С.Харковічу. Настаў час першаму аўтамабілю прайсці дзяржтэхагляд. Ветэран працы Т.А.Мандра на сваім “Масквічы” М-2140 звычайна робіць гэта без праблем. І зараз усе параметры былі ў норме. Урэшце, можна было і не сумнявацца: нават самае сучаснае абсталяванне выдасць “дабро”, калі машына дагледжана ў тэхнічным плане. А гэты старэнькі “Масквіч”, якому амаль чатыры дзясяткі гадоў, гаспадар трымае ў ідэальным стане. Таму і праблем не мае у час тэхагляду, а ўсім вадзіцелям Тадэуш Адамавіч жадае праходзіць яго з першага заходу.
Святлана ВІШНЕЎСКАЯ.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top