OLYMPUS DIGITAL CAMERAНа світанку 22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія парушыла дагавор аб ненападзенні і пачала вайну супраць Савецкага Саюза. На Беларусь наступала самая магутная групоўка нямецкіх войскаў “Цэнтр” у складзе 50 дывізій, іх падтрымлівалі 1600 баявых самалётаў.
З першага дня вайны беларуская зямля стала арэнай самых буйных бітваў, а першай удар фашысцкіх полчышчаў прыняла цытадэль над Бугам. Горад і крэпасць былі пад масіраваным артабстрэлам і авіябамбардзіроўкай. Гарнізон Брэсцкая крэпасць больш як месяц змагаўся з ворагам. У яе сценах, дзе кожная пядзя зямлі паліта крывёю герояў, плячо да пляча біліся з фашыстамі прадстаўнікі больш як 30 нацыянальнасцяў. Менавіта абарона крэпасці паклала пачатак усенароднай барацьбе, а праз тры гады гэтыя сцены сталі сведкамі выгнання апошняга акупанта з беларускай зямлі.
Радзіма высока ацаніла гераізм абаронцаў. 8 мая 1965 года цытадэлі было прысвоена высокае званне “Крэпасць-герой” з уручэннем ордэна Леніна і медаля “Залатая Зорка”, а 25 верасня 1971 года тут быў адкрыты мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”. Цяпер сюды прыходзяць тысячы людзей, каб аддаць даніну памяці ветэранам, якія выратавалі свет ад карычневай чумы. Лепшым з лепшых павязваюць піянерскія гальштукі, уручаюць білеты сябра ГА “БРСМ”, а будучыя абаронцы Айчыны прымаюць воінскую прысягу…
73 гады прайшло з таго жудаснага світанку. Але наш народ памятае і шануе імёны тых, хто аддаў за Перамогу самае дарагое — жыццё, але набыў права на бяссмерце і ўдзячную памяць нашчадкаў сваёй беззапаветнай адданасцю Радзіме.
Вечная памяць загінулым!

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top