Пасля трох ужо позна?

Пасля трох ужо позна?

1349813236_1330513680_2090473500Цяпер нам гавораць: “Як, ваша дзіця ў 6 месяцаў яшчэ не гаворыць па-англійску? Яно не піша палотны маслам у тры гады? У яго ж не будзе будучага! Вы ўжо спазніліся!”
І мы, калі чуем сакраментальнае “Пасля трох ужо позна!”, паддаемся трывозе. У кнізе “Пасля трох ужо позна” Масуру Ібукі папярэджвае: не трэба імкнуцца рабіць дзіця геніем, галоўнае — дапамагчы раскрыць яму патэнцыял. Аўтар сцвярджае: “Ранняе развіццё часта зводзяць да таго, каб напічкаць дзіця інфармацыяй ці навучыць чытаць і пісаць у раннім узросце. Аднак намнога важней развіваць уменне разважаць, ацэньваць, успрымаць. Для гэтага няма спецыяльных праграм, і толькі тое, як паводзяць сябе бацькі, што яны робяць і адчуваюць, як размаўляюць з малым, можа сфарміраваць асобу дзіцяці”. Аўтар заклікае маму знаходзіцца побач, гуляць, назіраць, а тату — аказваць падтрымку жонцы і часцей мець зносіны з малым; ён нагадвае пра шкоду бацькоўскай фанабэрыстасці і прымушае дарослых працаваць у першую чаргу над якасцямі свайго характару, таму што дзіця — гэта люстэрка бацькоў.
І вось яшчэ некалькі парад:
Стварайце для свайго малога “развіццёвую прастору”. Не абавязковыя спецыяльныя “ўрокі” і “заняткі”. Дастаткова дазволіць яму знаходзіцца побач з дарослымі ў іх паўсядзённых справах і творчасці. Пасля назірання дзіця само пацягнецца да тых ці іншых заняткаў. Уключайце музыку, казкі на іншых мовах — няхай яно слухае. Алоўкі, папера, пластылін неабходныя ў дзяцінстве. Галоўнае, не ўпусціце той момант, калі малое будзе гатова асвойваць іх.
Не вучыце яго быць пасіўным. Цацкі, тэлевізар, камп’ютар не пакідаюць яму месца для выдумкі. Там усё намаляванае, створанае — яму застаецца толькі спажываць гатовыя рашэнні.
Хваліце дзіця за добрыя ўчынкі. Часта мы надаём больш увагі тым відам дзейнасці, дзе ён непаспяховы. А можна ж даць яму магчымасць асвоіць тыя ўменні, да якіх ёсць здольнасці. Упэўненасць дасць энергію для асваення таго, што здалося складаным.
Не прымушайце сына ці дачку імкнуцца да ведаў. Для яго добра тое, што цікава.
Любіце, падтрым-лівайце, размаўляйце, гуляйце з ім. Гэта дапаможа яму стаць дысцыплінаваным і сабраным, калі настане час.
Пахвальбы многа не бывае. Выдзяляйце цёплымі словамі нават маленькія поспехі сына ці дачкі, гэтым вы дапаможаце паверыць у сябе і пераадолець цяжкасці.
І самая галоўная ідэя Масуру Ібукі: “Асноўная мэта ранняга развіцця — перашкодзіць з’яўленню няшчасных дзяцей. Малому даюць паслухаць добрую музыку і вучаць іграць на скрыпцы не для таго, каб выгадаваць знакамітага музыканта. Галоўнае — развіць патэнцыяльныя магчымасці, каб больш стала радасці ў ягоным жыцці і ў свеце”.
Вольга КАСКО, псіхолаг РТЦСАН.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top