Насенне Веры і Любові зярняты

Насенне Веры і Любові зярняты

_DSC0420Выпускны вечар класа, які пераступіў парог нядзельнай школы ў 2007 годзе, прайшоў урачыста. Пуцёўкі ў дарослае жыццё атрымаў 21 юны жабінкавец.
Радасць свята-развітання, свята-ўспамінаў разам з хлопчыкамі і дзяўчынкамі раздзялілі святары Сергій і Андрэй Петрусевічы, бацькі, настаўнікі, блізкія і дарагія людзі.
Айцец Сергій павіншаваў хлопчыкаў і дзяўчынак з заканчэннем вучобы, пажадаў усяго найлепшага на далейшым шляху. Ён нагадаў, што хоць навучанне скончылася, але веды, атрыманыя ў нядзельнай школе, будуць карыснымі ў жыцці. Святар прасіў юных вернікаў ніколі не забываць дарогу да Бога, якая ідзе праз храм і чалавечыя душы. За старанне ў вучобе і актыўны ўдзел у жыцці нядзельнай школы айцец Сергій уручыў пахвальныя лісты Марыі Захарчук і Антону Гіню, Марыі Трубач і Леаніду Дудару, Марыне Старыкевіч і Уладзіславу Белінцу, Ірыне Салей і Дар’і Завяржэнец.
Амаль незаўважна прамільгнулі для юных вернікаў сем гадоў творчасці, радасцяў і адкрыццяў, разу-
мення евангельскіх ісцінаў і пазнання сябе, летніх паходаў, зімовых паломніцтваў і царкоўных песнапенняў. У мінулым засталіся ўрокі і канцэрты, бацькоўскія сходы і выступленні ў храме, паходы і вечары. Але сяброўства і вера ўзмацніліся, разуменне біблейскіх правілаў, на якіх трымаецца свет, застануцца з імі назаўжды. Нездарма гавораць выпускнікі:
— У храме нас вучылі верыць, любіць, рабіць добрыя справы. Усявышні даў нам насенне Веры, драбніцу Надзеі і Любові залатыя зярняты.
Выпускнікі падзякавалі свайму класнаму кіраўніку Галіне Лагота, выказалі добрыя словы настаўнікам Алене Янюк, Наталлі Маркоўскай і Святлане Арэхавай за іх нялёгкую, але высакародную падзвіжніцкую працу, шчодрую сваю любоў, шчыры клопат пра тое, каб хлопчыкі і дзяўчынкі ўзбагачаліся духоўна, вучыліся быць чулымі, сумленны-мі, карыс-нымі, надзвычай патрэбнымі людзям, сваёй краіне і царкве. Айцец Андрэй запрасіў юных вернікаў у моладзевае брацтва ў гонар свяціцеля Кірылы Тураўскага пад сваё надзейнае духоўнае акармленне.
На працягу навучання пра цялеснае здароўе і харчаванне маленькіх вернікаў у нядзельнай школе клапаціліся Любоў Галавейка і Іна Саковіч. За тое дзеці адрасавалі ім сваю шчырую ўдзячнасць.
Шмат цёплых слоў прагучала ў адрас бацькоў. Бо вера ў Бога нараджаецца заўсёды ў сям’і, і веруючыя тата і мама — самы лепшы прыклад для дзяцей. Айцец Сергій уручыў падзячныя лісты бацькам ад педагагічнага калектыву нядзельнай школы. Іх атрымалі сем’і Юзафовічаў і Захарчукоў, матулі — Наталля Шышчыц, Людміла Кучарэнка, Алена Салей, Наталля Козел, Ганна Гінь, бабулі — Любоў Галавейка і Ніна Іванюк.
Наталля ВАЛОШКА.

Фота Святланы Кіслай.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top