Жизнь среди цифр

Жизнь среди цифр

23 жніўня — Дзень работнікаў дзяржаўнай статыстыкі
За лічбамі — жыццё
23 жніўня 1920 года Ваенна-рэвалюцыйны камітэт БССР прыняў пастанову аб фарміраванні статыстычных органаў на тэрыторыі рэспублікі. Гэтай пастановай вядзенне статыстыкі ў Беларусі ўскладвалася на Цэнтральнае статыстычнае бюро і ўтвораныя ім мясцовыя органы.
За прайшоўшыя 90 гадоў органы дзяржаўнай статыстыкі неаднойчы пераўтвараліся, мянялася іх назва, але асноўныя задачы засталіся ранейшымі. Гэта збор, апрацоўка пярвічных статыстычных дадзеных, а таксама распаўсюджанне зводнай інфармацыі.
Сёлета супрацоўнікі збіраюць і апрацоўваюць дадзеныя паводле 113 формаў дзяржаўнай статсправаздачнасці. Трэба адзначыць, што летась у сувязі з удасканаленнем форм цэнтралізаваных дзяржаўных назіранняў адменена 24 формы. За перыяд з 2001 па 2009 гады колькасць форм скарацілася з 265 да 113 (на 57,4%).
Сёлета супрацоўнікамі аддзелаў статыстыкі працягваюцца такія ўнікальныя даследаванні, як выбарачнае абследаванне хатніх гаспадарак, назіранні за цэнамі на тавары і платныя паслугі насельніцтву, за аб’ёмамі продажу тавараў на рынках. Акрамя таго будуць праведзены новыя аднаразовыя назіранні. Так, у верасні 2010 года плануецца правесці назіранне ў выкарыстанні інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій у Беларусі. Такое назіранне ў гэтай галіне будзе праходзіць упершыню.
Сёлета, як і раней, на старонках газеты “Сельская праўда” друкуюцца заметкі аб сацыяльна-эканамічным стане раёна ў цэлым, асобных галін эканомікі, асобных суб’ектаў гаспадарання. Усю гэтую работу ў нашым раёне праводзяць чатыры эканамісты аддзела статыстыкі. Напярэдадні Дня работнікаў дзяржаўнай статыстыкі галоўны эканаміст А.А.Асадчая была ўзнагароджана Ганаровай граматай Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Брэсцкай вобласці, а эканаміст Т.В.Крысюк атрымала ад яго падзяку. Жабінкаўскі раённы выканаўчы камітэт узнагародзіў Пісьмом падзякі эканаміста І.А.Мяшковіч.
Статыстычныя дадзеныя расказваюць найперш як мы з вамі жывём, працуем, колькі нас, колькі зарабляем. І мы ім давяраем.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top