Павел Аляксандравіч Шыдловіч нарадзіўся 28 кастрычніка 1985 года ў г.Бяроза. Закончыў Высокаўскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійна-тэхнічны каледж, УА “Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія”, ДУА “Інстытут тэхналогій інфарматызацыі і кіравання” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Спецыяльнасці па адукацыі: “тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці” і “правазнаўства”.
Працаваў з 2008г. да 2011г. галоўным інжынерам СВК “Якаўчыцы”. Затым быў начальнікам вытворчага ўчастка №2 “Якаўчыцы”, начальнікам цэха механізацыі аддзялення ААТ “Жабінкаўскі”. З 2013г. да 2014г. — галоўны інжынер гэтага таварыства.
27 мая 2014г. на агульным сходзе СВК “Арэпічы” выбраны старшынёй кааператыва.
Жанаты. Жонка Вольга Сяргееўна знаходзіцца ў водпуску па догляду за дзіцём. У сям’і гадуюцца тры дзяўчынкі: Настасся, Ганна і Ксенія.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.